garret

[ˈgærət]

n.

1) падда́шша, гары́шча n., гара́ f. (у до́ме)

2) падда́шак -ка m., манса́рда f. (пако́й або́ жыло́е паме́шканьне)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ancestor

[ˈænsestər]

n.

1) пра́шчур -а, праро́дзіч -а, про́дак -ка, дзед -а m.

2) папярэ́днік -а m.

3) Law спадкада́ўца m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

recruit

[rɪˈkru:t]

1.

n.

1) навабра́нец -ца m., рэ́крут -а m.

2) но́вы супрацо́ўнік, навічо́к -ка́ m.

2.

v.t.

вэрбава́ць; набіра́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

voucher

[ˈvaʊtʃər]

n.

1) паручы́цель -я m.

2) талён -а, квіто́к -ка́ m., паквітава́ньне n., ва́ўчар -а m.

3) пуцёўка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Каху́ндрыца ’гандлярка дробным таварам’ (Касп.). Вельмі няяснае слова, няма даных аб яго гісторыі, іншых формах. Таму можна выказаць толькі няпэўныя меркаванні пакош яго паходжання і формы. Параміі, у рус. гаворках гунде́рить, гундо́рить ’гаварыць, балбатаць, размаўляць’, гундора, гундорка ’балбатун, гаварун’, гундра ’мітусня, клопат’, гундерить ’гаспадарыць, распараджацца; гатаваць, вазіцца клапаціцца’ (Даль) Паходжанне гэтых слоў не вельмі яснае (нараў моў — выпіць з некаторым! славен. лексемамі тыпу gnndróli ’бурчаць: гусці’, гл. Фис мер, I, 475). Магчыма, каху́ндрыца (< *кахундра) складанае слова, дае першая частка — прэфікс ка-, а другая нейкі варыянт аддзеяслоўнай (?) формы тыпу гундра (гл. вышэй).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ах выклічнік для выражэння гневу, радасці, здзіўлення; укр. ах, рус. ах, польск. ach, чэш. ach, славац. ach, н.-луж. ach, славен. ah, серб.-харв. ȁh, макед. ах, балг. ах. Адносіцца да т. зв. «першасных» слоў, вядомых і іншым індаеўрапейскім мовам, параўн. лац. āh, ням. ach, франц. ah, ст.-інд. āḥ у гл. Зубаты, Studie, 1, 163; Слаўскі, 1, 23; вытворныя ахкаць, укр. ахкати, славац. achkať, балг. а́хкам ад ах (ach) пры дапамозе спецыяльнага дзеяслоўнага суфікса ‑к‑, параўн. Махэк₂, 34; адносна беларускіх дзеясловаў на ка гл. Васілеўскі, Лінгв. зб., 49–57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвя́каць ’шумна перажоўваць’ (ТСБМ). Рус. жвакать, дыял. пск., смал., калін., кастр. жвякаць ’есці, жаваць, жвякаць, гаварыць’, укр. жвакати ’гучна перажоўваць’, польск. żwakanie śledziony ’гук, які ствараецца селязёнкай каня’ (у Сянкевіча, магчыма, з усх.-слав.). Чэш. žvýkati, славац. žviakať, ’перажоўваць, балбатаць’, в.-луж. žwakać, н.-луж. žwakaś ’перажоўваць’, балг. жвакам ’жаваць’, макед. жвака, џвака ’жаваць, балбатаць’, серб.-харв. жва́кати ’тс’, славен., žvekáti ’тс’. Кантамінацыя гукапераймальнага дзеяслова, на што ўказвае суфікс ка, і кораня, прадстаўленага ў жаваць: *žьv‑, які, відаць, мог спалучацца як з тэмай ‑a‑, так і з інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́балка ’вяроўка’ (КСТ, у слоўніку адсутнічае, вузкі цяслярскі тэрмін). Укр. дыял. кабалка, кабелка ’тонкая прасмоленая вяровачка, якая ўжываецца пры пакрыцці дахаў чаротам’, рус. ка(о)белки ’надвязкі на паплаўкі і грузіла невада’, каболка ’пяньковая ніць для віцця вяровак (марскі тэрмін)’. Фанетыка ўкр. і рус. слоў не супярэчыць этымалогіі Мёлена (гл. Фасмер, 2, 151), які сцвярджае, што рус. каболка ’кабельная ніць’ паходзіць ад гал. kabelgaren ’тс’, як рус. шкимушка ’канат у двайную ніць’ < гал. schiemansgaren. Вандроўны тэрмін; тураў. кабалка, як паказвае значэнне, з украінскай мовы, аднак шлях пранікнення няясны, паколькі яно зафіксавана толькі на поўдні Украіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тушкава́ць1 ‘тушыць мяса, гародніну, бабку на малым агні ў закрытым посудзе’ (Растарг., Рэг. сл. Віц.; в.-дзв., Сл. ПЗБ), тушкова́ць ‘тс’ (ТС). Укр. тушкува́ти ‘тс’. Генетычна звязана з прасл. *tušiti ‘гасіць’ (Праабражэнскі, 2, 23; Скок, 3, 528; ЕСУМ, 5, 689) і ўтварылася шляхам далучэння да асновы памяншальнага суфікса ка і *‑ov‑a‑ti. Сюды ж тушко́ваны ‘тушаны’ (ТС, Растарг.).

Тушкава́ць2 ‘ухутваць (дзіцё, старога)’ (Растарг.). Укр. тушкува́ти ‘хутаць, захінаць’, зату́шкати ‘закрыць’, якое, паводле ЕСУМ (5, 689), звязана з туши́ти ‘гасіць’. Дакладней, відаць, ‘закрываць, захінаць’, пераноснае да тушы́ць2, гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

pin

[pin]

1.

n.

1) шпі́лька f.; бро́шка f., значо́к -ка́ m.

a safety pin — агра́фка f.

a clothes pin — за́шчапка f. (для бялі́зны)

2) кало́к -ка́ m. (у музы́чных інструмэ́нтах)

2.

v.t.

1) прышпі́льваць

2) сашчапля́ць; прымацо́ўваць (шпі́лькай)

3) прыду́шваць, прыва́льваць

- on pins and needles

- pin down

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)