ГЛАГО́ЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (4.3.1898, г. Калуга, Расія — 21.9.1947),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-палк. (1944). У арміі з 1916. У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на фронце, камандзір дывізіі, корпуса, камандуючы арміямі. Камандаваў 31-й арміяй, якая ў часБеларускай аперацыі 1944 прарвала абарону ворага пад Дуброўнам, удзельнічала ў вызваленні Оршы, Барысава, Мінска, Гродна. Пасля вайны на камандных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НСКАЯ ((Glińska) Тэафіля) (сапр.Букатова; 1762 ці 1763, в.Вял. Косічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 23.10.1799),
польская паэтэса. Некаторы час жыла ў Шчорсах (Навагрудскі р-н). Яе творчасць развівалася ў рэчышчы сентыменталізму. Аўтар апісальнай паэмы «Шчорсы» (1784), вершаванага пералажэння фрагмента рамана Ж.Ф.Мармантэля «Інкі, або Знішчэнне Перу» («Перуанскія гімны смерці», 1785). Ёй прыпісваюць таксама не зусім дакладны пераклад драмы А. фон Кацэбу «Бянёўскі».
Літ.:
Mikulski T.T. Glińska // Mikulski T. Ze studiów nad oświeceniem. Warszawa, 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГОЛ ((Goll) Яраслаў) (11.7.1846, г. Хлумец, Чэхія — 8.7.1929),
чэшскі гісторык, паэт. Заснавальнік школы крыніцазнаўчага кірунку ў чэш. гістарыяграфіі (школа Гола). Вучань В.Томека. Скончыў Пражскі ун-т (1870), дзе і працаваў (праф. 1880—1910), адначасова праф.Гандл. акадэміі (1874—80). З 1895 выдаваў час. «Český časopis historycky» («Чэшскі гістарычны часопіс») і да 1918 яго кіраўнік. Чл.аўстр. палаты паноў (1909—18). Аўтар прац па сярэдневяковай гісторыі Чэхіі (пераважна 15—18 ст.), якую выкладаў з пазіцый пазітывізму. Пісаў вершы, перакладаў творы Ш.Бадлера.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБАЎ (Уладзімір Ільіч) (7.11.1908, г. Віцебск — 12.1.1948),
тэатральны крытык, балетазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1947). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1931). З 1945 адказны сакратар час. «Тэатр», у 1945—47 выкладаў у Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва. Аўтар сцэнарыя балета «Міліца» Б.Асаф’ева (1947, з А.Басехесам). Адзін з першых сярод рас. балетазнаўцаў выступіў супраць падмены харэагр. малюнка сюжэтам, збяднення танц. мовы і навязвання балету неўласцівых яму нормаў, за вывучэнне прынцыпаў класічнай харэаграфіі як самаст. мастацтва. Аўтар кн. «Танец Галіны Уланавай» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́ЛЬМАЛЬД (Helmold; каля 1125 — пасля 1177),
нямецкі сярэдневяковы храніст. З 1156 свяшчэннік у г. Босаў (каля сучаснага г. Ольдэнбург), місіянер. У 1162—72 склаў на лац. мове «Славянскую хроніку», у якой апісаў заваяванне, каланізацыю зямель палабскіх славян (бодрычаў, ваграў) і іх хрысціянізацыю герм. феадаламі ў час праўлення Генрыха Льва. Для часткі хронікі (9—11 ст.) выкарыстаў пераважна творы Адама Брэменскага, але падзеі 12 ст. (да 1171) апісаў на падставе ўласных назіранняў і звестак відавочцаў. Пазней «Хроніку» прадоўжыў (да 1209) манах Арнольд Любекскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́БЕРСКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 17 — пач. 18 ст. Размяшчаўся за 3 км на ПнЗ ад в. Жабер Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Ясельда. Належаў кн. Вішнявецкім. Прамавугольнае ў плане ўмацаванне абкружана з трох бакоў вадзяным ровам (шыр. да 20 м, глыбіня 5 м), з захаду — ракой. Быў умацаваны высокім земляным валам з бастыёнамі на вуглах (пл. каля 1,5 га) і дубовым частаколам. З наваколлем злучаўся брамай і мостам. Замак разбураны ў часПаўн. вайны 1700—21. Збярогся фундамент брамы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖВА́ЧКА,
перажоўванне корму, перыядычна адрыгнутага з пач. аддзелаў мнагакамернага страўніка жвачных жывёл. Уяўляе сабой біял. прыстасаванне, пры дапамозе якога жвачныя жывёлы могуць лепш, чым інш. траваедныя, ператраўліваць пажыўныя рэчывы грубых кармоў. Адбываецца рэфлекторна ў прамежках паміж кармленнем. Корм невял. порцыямі адрыгваецца з рубца і сеткі ў ротавую поласць, дзе перажоўваецца, увільгатняецца слінай і зноў заглынаецца; праз пэўны час цыкл паўтараецца. Паяўляецца ў жывёл з 3-га тыдня і стабілізуецца к 8—10 месяцам. У дарослых жывёл за суткі адбываецца 6—10 жвачных перыядаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУКО́ЎСКІ-ЗІ́ЛЬБЕР (Меер Шоламавіч) (23.8.1907, г. Брэст — 7.3.1985),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. З 1924 кіраваў «тэхнікай» (друкарняй) Брэсцкага акругкома КСМЗБ, з 1928 — «цэнтральнай тэхнікай» КПЗБ. Адзін з арганізатараў падп. друкарняў КПЗБ у Гродне, Вільні, Беластоку, Брэсце, Варшаве. У 1936 арыштаваны і засуджаны на 10 гадоў (вызвалены ў час паходу Чырв. Арміі ў Зах. Беларусь у вер. 1939). З 1941 на гасп. рабоце ва ўсх. абласцях СССР. Аўтар успамінаў «Цэнтральная тэхніка КПЗБ» (у кн. «У суровыя гады падполля», 1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫЖЭ́НКА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 23.1.1931, г. Дарагабуж, Расія),
бел. перакладчык. Скончыў БДУ (1953). Настаўнічаў. З 1953 у Дзярж. выд-ве БССР, з 1964 на Бел. радыё, у 1969—94 у час. «Нёман». Друкуецца з 1953. Пераклаў на рус. мову раманы М.Лобана «Гарадок Устронь» (1972), Л.Арабей «Іскры ў папялішчы» (1973), А.Васілевіч «Пачакай, затрымайся...» (1975), Б.Сачанкі «Вялікі Лес» (1986), В.Адамчыка «Голас крыві брата твайго» (1990), І.Чыгрынава «Вяртанне да віны» (1993), аповесць М.Гарэцкага «Дзве душы» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭНЕ́ЎСКАЯ КАНФЕРЭ́НЦЫЯ 1927,
канферэнцыя міністраў замежных спраў Бельгіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Францыі і Японіі. Праходзіла 14—16 чэрв. ў час сесіі Савета Лігі Нацыі, склікана пасля разрыву англ.-сав.дыпламат. і гандл. пагадненняў (май 1927). Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі О.Чэмберлен прапанаваў прыняць дэкларацыю «супраць прапаганды Камінтэрна», якая магла б стаць платформай адзінага антысав. фронту. Удзельнікі Ж.к. не падтрымалі Чэмберлена і прынялі камюніке, дзе абавязваліся прытрымлівацца ўмоў Лакарнскіх дагавораў 1925 аб непарушнасці герм.-франц. і герм.-бельг. граніц, вызначаных Версальскім мірным дагаворам 1919.