Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імяАні́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч.ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус.дыял.ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іване́ц ’расліна Melampyrum nemorosum’ (Кіс.), ’кветкі, якія рвалі на Івана–Купалу і ставілі на кут’ (Інстр. II). Утварэнне ад Іван пры дапамозе суф. ‑ец. Семантычная мадэль ’уласнае імя’ — ’назва расліны’ сустракаецца даволі часта. Слав. мовы ведаюць шматлікія назвы раслін, якія паходзяць ад уласнага імя Іван (Праабражэнскі, 1, 263). Параўн. бел.іва́нькавы ша́пачкі ’званочкі’ (Касп.), іва́нава галава́ ’званочак персікалісты і гарычка лёгачная’ (дзісн., Жыв. сл., 201; Бейл., 422).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Іва́нчык1 ’конік лугавы, Saxicola rubetra’ (Бел. нав. тэрм., 12, 32), іва́ньчык ’салавей’ (Мат. Гом.). Рус.дыял.ива́нчиккалуж. ’птушка-рыбалоў’, дан. ’сінічка’, укр.ивано́к ’зімародак’ (Грынч.). Утворана ад уласнага імяІван з памянш. суф. ‑чык, на які накладваецца гукапераймальны элемент (Антропаў, дыс.).
Іва́нчык2 ’страўнік свінні, напханы мясам і правялены’ (Вешт., 379). Утварэнне з суф. ‑чык ад уласнага імяІван. Семантычная матывацыя застаецца няяснай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Малгажа́тка, малгожа́тка ’груша (дрэва і плод)’ (нараўл., Мат. Гом.). Запазычана з польск.małgorzatka ’тс’, якое ад імяMałgorzata ’Маргарыта’ (Варш. сл., 2, 862).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
называ́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.
1.гл. назвацца.
2. Мець якое-н.імя, прозвішча, якую-н. назву.
Вёска называецца Малінаўка.
3. Браць на сябе выкананне якіх-н. абавязкаў, якой-н. справы.
Згаджаліся многія, але ніхто першым не называўся.
4.у знач.пабочн. сл. Зрабіць не так, як хацелася б, як трэба.
Пры сустрэчы штосьці буркнуў, называецца, прывітаўся.
◊
Што называецца, у знач.пабочн. сл. (разм.) — як кажуць, як прынята гаварыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
May I inquire your name? Ці можна запытаць ваша імя?;
We inquired about the train service. Мы даведаліся пра расклад цягнікоў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Мі́шка (разм.) ’мядзведзь’, ’дзіцячая цацка’ (ТСБМ), рус.Ми́шка, Мишу́ха ’мядзведзь’. Табуістычная назва мядзведзя ад імя ўласнага Міхаіл (Брандт, РФВ, 7, 61; Фасмер, 2, 631).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піліпе́ц ’кнігаўка’ (брасл., ЛА, 1). Гукапераймальнае (параўн. пікаць j), аднак аформленае пад уплывам уласнага імяПіліп. Аналагічна рус.усх.-сіб.филипка ’кулік, Charadrius hiaticula’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
іаані́ты
(ад лац. Joannes = імя святога)
тое, што і госпітальеры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)