бігудзі́, нескл.; адз. няма.

Металічныя, пластмасавыя ці гумавыя трубачкі, на якія накручваюць валасы, каб надаць ім хвалістасць.

[Фр. bigoudi.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільнаво́дчы і льнаво́дчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ільнаводства, звязаны з ім. Ільнаводчыя калгасы. Ільнаводчы раён.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іра́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Ірана, іранцаў, належыць ім. Народы іранскай моўнай групы. Іранскія мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавалерга́рдскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кавалергарда, кавалергардаў, належыць ім. Кавалергардскі мундзір.

•••

Кавалергардскі полк гл. полк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злі́тасцівіцца, ‑ціўлюся, ‑цівішся, ‑цівіцца; зак.

Разм. Тое, што і злітавацца. [Палонны] пачаў прасіцца, каб над ім злітасцівіліся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліва́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Лівана, ліванцаў, які належыць, уласцівы ім. Ліванская тэрыторыя. Ліванская культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліві́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Лівіі, лівійцаў, які належыць, уласцівы ім. Лівійская тэрыторыя. Лівійскае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лі́тавацца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак., над кім-чым.

Шкадаваць, берагчы каго‑, што‑н. Лёс над ім літаваўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маркшэ́йдэрскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маркшэйдэра, да маркшэйдэрства, які належыць ім. Маркшэйдэрская справа. Маркшэйдэрскія інструменты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухпо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да двухполля, звязаны з ім. Двухпольная сістэма апрацоўкі зямлі. Двухпольны севазварот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)