адлётаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. Скончыць лётаць.

Ён сваё адлётаў.

2. што. Прабыць у авіяцыі, пралётаць пэўны час (разм.).

Дзесяць гадоў адлётаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Правесці некаторы час скачучы.

П. на вяселлі.

2. Пачаць скакаць, кінуцца наўскач.

Заяц паскакаў у лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налята́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

Лётаючы, пакрыць якую-н. адлегласць, прабыць нейкі час у паветры.

Н. тысячу кіламетраў.

Н. тры тысячы гадзін.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

медазбо́р, -у, м.

1. Збор пчоламі нектару з кветак і час такога збору.

2. Мёд, сабраны пчоламі.

Багаты м.

|| прым. медазбо́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ла́дан, -у, м.

Араматычная смала, якая выкарыстоўваецца для абкурвання ў час богаслужэння.

◊

На ладан дыхаць (разм.) — быць пры смерці.

|| прым. ла́данны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаро́ш¹, -рашу́, м.

Дробны, крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам і ў час вясновага крыгаходу.

Ідзе ш. па рацэ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тады, у той час, у тыя часы, па тым часе, пад той час, на той час, той раз, таго дня

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

camping [ˈkæmpɪŋ] n. адпачы́нак у пала́тках;

go camping хадзі́ць у турысты́чныя пахо́ды, жыць у час адпачы́нку ў пала́тках;

a camping site ме́сца для адпачы́нку ў пала́тках

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unsocial [ˌʌnˈsəʊʃl] adj.

1. некампане́йскі

2. антыграма́дскі; асацыя́льны;

work unsocial hours працава́ць у начны́ або́ вячэ́рні час

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zdążyć

зак. паспець;

zdążyć na czas — паспець у час (своечасова)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)