ДЗЯМ’Я́НАЎ Анатоль Дзямідавіч (25.11.1925, в. Усцінаўка Смаленскай вобл., Расія — 6.11.1972),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1961). Выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы (1963—72). Працаваў у станковай скульптуры. Сярод твораў: «Маладая калгасніца» (1962), «Маці» (1963), «Кубінец» (1964), «Паўночніца» (1965), партрэты Ф.Кастра Рус, Я.Коласа, У.І.Леніна і інш. Работам уласцівы абагульненасць пластыкі, манументальнасць вобразнага ладу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІКТЫ́Н (Iktinos),
старажытнагрэчаскі архітэктар 2-й пал. 5 ст. да н.э. Буйнейшы архітэктар перыяду класікі. Яго работам уласцівы выкарыстанне сістэмы арх. ордэраў, пластычнасць, сінтэз форм дарычнага ордэра і іанічнага ордэра Пабудаваў Парфенон (447—438 да н.э., з Калікратам) і адэон Перыкла ў Афінах, храм Апалона ў Басах (каля 430 да н.э.), у якіх упершыню выкарыстаў карынфскую капітэль (гл.Карынфскі ордэр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТЫНЕНТА́ЛЬНЫ КЛІ́МАТ,
клімат, уласцівыўнутр. раёнам мацерыкоў, у якіх пераважаюць кантынентальныя паветраныя масы; зрэдку можа адзначацца ў прыбярэжных частках акіянаў. Характарызуецца значнымі гадавымі і сутачнымі ваганнямі т-ры паветра, памяншэннем вільготнасці, воблачнасці і ападкаў, большай запыленасцю атмасферы ў параўнанні з марскім кліматам. У залежнасці ад далёкасці ад мора бывае ўмерана кантынентальны, кантынентальны і рэзка кантынентальны. На тэр. Беларусі клімат умерана кантынентальны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДА́ННЕ,
арыфметычнае дзеянне, якое дае магчымасць па дадзеных цэлых дадатных ліках a і b (складаемыя) знайсці новы лік c (сума), у якім столькі адзінак, колькі іх маюць складаемыя: c = a + b.
С. лікаў уласцівы асацыятыўнасць: (a + b) + c = a + (b + c) і камутатыўнасць: (a + b) = (b + a). С. дастасавальна для адвольных сапраўдных лікаў, камплексных лікаў, а таксама да вектараў, матрыц, мностваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУПЛЕТЫВІ́ЗМ (ад позналац. suppletivus дадатковы),
утварэнне форм аднаго і таго ж слова ад розных каранёў. Напр., «чалавек — людзі» (формы ліку), «узяць — браць» (формы трывання дзеяслова), «добры — лепшы» (формы ступеняў параўнання прыметнікаў), «многа — болей» (формы ступеняў параўнання прыслоўяў), «я — мне, яны — іх» (склонавыя формы займеннікаў), «ёсць — быў» (формы часу дзеяслова). С. уласцівы словам, якія адрозніваюцца ад інш. высокай частотнасцю ўжывання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОТАХРАМІ́ЗМ (ад фота... +грэч. chrōma колер, афарбоўка),
здольнасць рэчыва абарачальна набываць або змяняць афарбоўку (спектры прапускання і паглынання) пад дзеяннем аптычнага выпрамянення (ультрафіялетавага, бачнага і інфрачырв.). Уласцівывял. колькасці рэчываў арган. і неарган. паходжання. Ф. арган. рэчываў абумоўлены фотафіз. працэсамі і рознымі фотахімічнымі рэакцыямі, Ф. неарган. рэчываў тлумачыцца абарачальнымі працэсамі фотапераносу электронаў. На аснове арган. і неарган. фотахромных рэчываў вырабляюцца фотахромныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́НКЕ, майстар Франке (Meister Franke),
нямецкі жывапісец 15 ст.; прадстаўнік «мяккага стылю». Зазнаў уплыў франка-бургундскай кніжнай мініяцюры. Каля 1410—25 працаваў у г. Гамбург (Германія). Яго творам уласцівы залатыя фоны, плоскаснасць кампазіцыі, умоўныя прапорцыі фігур у спалучэнні з імкненнем да інтымнай, быт. трактоўкі рэліг. сюжэтаў (алтар св. Фамы, алтар св. Варвары).
Франке. Ганенне св. Варвары. Створка алтара св. Варвары.