горад у Малі, на правым беразе р. Нігер. Адм. ц. вобласці. Каля 100 тыс.ж. (2001). Рачны порт, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл. ц. с.-г. раёна (рыс, арахіс, цукр. трыснёг, манга, жывёлагадоўля). Прам-сць: бавоўнаачышчальная, цагельная, тэкстыльная. Саматужна-рамесніцкія прадпрыемствы (вытв-сць шарсцяных дываноў і коўдраў з нац. арнаментам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМУ́ЗСКІ ПРАЛІ́Ў, Хармузскі праліў,
паміж Аравійскім п-вам і мацерыковай часткай Азіі. Злучае Персідскі і Аманскі залівы. Даўж. 150 км, найменшая шыр. 55,6 км. Глыб. ад 71 м да 219 м, на фарватэры 27,5 м. Шмат невял. скал і астравоў (Кешм, Армуз, Ларак і інш.). Транспартная магістраль па перавозе нафты. Порт — Бэндэр-Абас (Іран).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НДАР-СЕ́РЫ-БЕГАВА́Н (Bandar Seri Begawan),
горад, сталіца Брунея. 52 тыс.ж. (1988). Порт на паўн.-зах. беразе в-ва Калімантан, каля вусця р. Кедаян. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр. Дрэваапрацоўка, суднарамонт. ЦЭС. Ун-т. Музей У.Чэрчыля. Гісторыка-культ. музей. Вёска-музей на пáлях. Палац султана. Мячэць (найб. на Д. Усходзе). Старт. Цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́СА ПРАЛІ́Ў (Bass Strait),
праліў паміж Аўстраліяй і в-вам Тасманія. Злучае Тасманава м. з Індыйскім ак.Даўж. каля 317 км, шыр. да 224 км. Найменшая глыб. на фарватэры 49 км. У зах.ч. — в-аў Кінг, на У — а-вы Фюрно. Порт Мельбурн. Названы імем англ. даследчыка Дж.Баса, які адкрыў праліў у 1798.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСФО́Р (тур. Karadeniz Bogazi, грэч. Bosporos),
праліў паміж Еўропай і Азіяй (п-аў Малая Азія). Злучае Чорнае і Мармуровае моры. Даўж. каля 30 км, шыр. ад 0,7 км да 3,7 км. Найменшая глыб. на фарватэры 33 км. У Басфоры — бухта Залаты Рог. Порт Стамбул (Турцыя). Праз Басфор пабудаваны аўтамаб. мост (даўж. каля 2,8 км).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІСА́У (Bissau),
горад, сталіца Гвінеі-Бісау. Адм. ц.аўт. сектара Бісау. Засн. партугальцамі ў 1687. 125-тыс.ж. (1988). Порт на Атлантычным ак. (вываз пальмавага алею, арахісу, скур, лесаматэрыялаў). Міжнар. аэрапорт. Гал.прамысл. цэнтр краіны (каля 60% усіх прамысл. прадпрыемстваў краіны). Харчасмакавая, лесапільная, мэблевая, лёгкая прам-сць. Ганчарная вытв-сць. Суднарамонт. Гісторыка-маст. музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РНХАЛЬМ (Bornholm),
востраў на ПдЗ Балтыйскага м., тэр. Даніі. Пл. 588 км². Нас. 47,2 тыс.чал. (1994). Складзены ў паўн.ч. з гранітаў, у паўднёвай — з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў. Паверхня — узвышаная раўніна выш. да 162 м. Дзюны. Хваёвыя і шыракалістыя лясы, лугі. Рыбалоўства, рыбаперапрацоўка. Жывёлагадоўля. Вытв-сць керамікі. Турызм. Адм. ц. і гал.порт — Роне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЭНСКІ ЗАЛІ́Ў,
у Аравійскім м., паміж п-вамі Аравійскім і Самалі. Баб-эль-Мандэбскім пралівам злучаецца з Чырвоным м.Даўж. каля 900 км, шыр. да 300 км, глыб. да 4525 м. Рэльеф дна рэзка расчлянёны. Характэрна інтэнсіўнае свячэнне вады на паверхні заліва. Прылівы паўсутачныя, выш. да 2,9 м. Гал.порт — г.Адэн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬМЕРЫ́Я (Almeria),
горад на Пд Іспаніі, у аўт. вобласці Андалусія. Адм. ц. правінцыі Альмерыя. 141 тыс.ж. (1981). Порт на Міжземным м.Харч., лёгкая, цэлюлозна-папяровая, цэментная прам-сць, вытв-сцьмуз. інструментаў; вінаробства. Руіны арабскай крэпасці Алькасаба (8—11 ст.), сабор (15—16 ст.).
Да арт.Альмекі. Каменная галава — помнік альмекскай манументальнай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЫ́ДЖТАЎН (Bridgetown),
горад, сталіца Барбадаса. На З вострава. Засн. ў 1628. 7 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс.ж. (1990). Гал.порт краіны, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прадпрыемствы нафтаперапр., лёгкай і харч. прам-сці. Вытв-сць і вываз цукру, патакі, рому. Бункерная станцыя. Курорт. Ун-т Вест-Індыі. Турызм. Арх. помнікі 18 ст.