геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 600 м на ПнУ ад в. Хартова Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. Валун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату. Даўж. 5,7 м, шыр. 4,9 м, выш. 2 м, у абводзе 15,4 м, аб’ём 60 м³, маса каля 150 т. Формай нагадвае «барановы лоб» — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з ПдУ Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУКО́ЦКІ ПАЎВО́СТРАЎ, Чукотка. На ПнУ Азіі, у Чукоцкай аўт. акрузе Расіі. Пл. 49 тыс.км². Аддзелены ад Паўн. Амерыкі Берынгавым прал., абмываецца Анадырскім зал. Берынгава м. і Чукоцкім морам. Берагі моцна парэзаны: на Пн — Калючынская губа, на ПдУ — Мечыгменскі зал., на ПдЗ — заліў Крыжа; паўн.-ўсх. край Ч.п. — Дзяжнёва мыс. Б.ч. п-ва занята Чукоцкім нагор’ем. У рэльефе пераважаюць купалападобпыя ўзвышшы, падзеленыя ўпадзінамі; хрыбты выш. 400—500 м. Горна-тундравыя ландшафты. Карысныя выкапні: волава, вальфрам, золата і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТБА́Й,
горны хрыбет у Егіпце і Судане. Цягнецца ўздоўж узбярэжжа Чырвонага м. ад дэльты р. Ніл на ПнЗ да адгор’яў Эфіопскага нагор’я на ПдУ. Даўж. каля 1500 км. Пераважаюць выш. каля 1000 м, найб. 2259 м (г. Ода). Складзены з дакембрыйскіх крышт. сланцаў, гнейсаў. Стромка абрываецца на У да ўзбярэжжа, ступеньчата апускаецца на З да Аравійскай пустыні. У сухіх далінах бедная дрэвавая расліннасць (тамарыскі, сікаморы, акацыі), ксерафільныя злакі. Рэзерваты: Вадзі-Рышраш (Егіпет), Эркавіт (Судан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕНЬ,
балота на ПдУ Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл., на водападзеле рэк Пціч і Бярэзіна. Вярховага (70%), нізіннага (20%), пераходнага (5%) і мяшанага (5%) тыпаў. Пл. 5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб. торфу да 6,5 м, сярэдняя 2,3 м. Падсцілачны торф на 25% плошчы, ёсць сапрапель магутнасцю да 2 м. Здабыча торфу на паліва. Расліннасць цэнтр.ч. — мазаічныя сфагнавыя комплексы, на астатняй вярховай тэр. хваёва-хмызнякова-сфагнавыя, на нізінных участках асакова-гіпнавыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СЕНЬ,
вёска ў Асіповіцкім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і с.-г.вытв. кааператыва. За 24 км на ПдУ ад Асіповіч, 149 км ад Магілёва, 3 км ад чыг. ст. Ясень, на аўтадарозе Мінск—Бабруйск. 466 ж., 174 двары (2003). Сярэдняя школа, сац. прытулак для дзяцей з праблемных сем’яў, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. За 1 км на ПдЗ ад вёскі курганны могільнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭНСКАЕ ВО́ЗЕРА (Bodensee),
у Еўропе, на мяжы Германіі, Швейцарыі і Аўстрыі. Размешчана на выш. 395 м. Пл. 538 км². Даўж. каля 63 км, шыр. 14 км, глыб. да 252 м. На ПнЗ разгаліноўваецца на 3 адасобленыя часткі (Іберлінгенскае, Ніжняе і Цэлерскае азёры). Запаўняе тэктанічную ўпадзіну, апрацаваную стараж. ледавіком. Берагі пераважна плоскія, узвышаныя, на ПдУ — высокія, скалістыя. Праз Бодэнскае возера цячэ р. Рэйн. Назіраюцца сейшы. Суднаходства, паромная пераправа. На берагах буйныя гарады і курорты: Констанц, Фрыдрыхсгафен, Ліндаў (Германія), Брэгенц (Аўстрыя). Запаведнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭНО́БЛЬ (Grenoble),
горад на ПдУ Францыі ў Альпах, пры зліцці рэк Ізер і Драк. Адм. ц. дэпартамента Ізер і гал. горад гіст. вобласці Дафінэ. 154 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Электратэхн., хім., папяровая., харч.прам-сць, вытв-сць пальчатак. Каля Грэнобля буйныя ГЭС. Ун-т, ін-т ядзерных даследаванняў. Музеі Стэндаля (нарадзіўся ў Грэноблі), прыгожых мастацтваў. Арх. Помнікі 11—17 ст. Цэнтр альпінізму і зімовых відаў спорту. Месца правядзення Х зімовых Алімпійскіх гульняў (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУНЁВА,
возера ў Беларусі, у Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мнюта. Пл. 0,49 км², даўж. 0,97 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2,7 км. Пл. вадазбору 1,4 км². Схілы выш. да 4 м, на ПдУ да 10—11 м. Берагі нізкія, пясчаныя і галечныя, на Пн і ПнУ тарфяністыя, дно пясчанае, глыбей за 2 м глеістае. Злучана меліярац. каналам з воз. Пліса. На зах. і паўн.-зах. схілах крыніцы грунтавых водаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛЬСЯ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 8 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,25 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 390 м, найб.глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 43,2 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 5—250 м. Упадае ручай Вінгра, выцякае ручай у Мядзелку.
у Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., за 3 км на ПдУ ад в. Занівачча. Паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі паазерскага зледзянення. Пясчана-жвіровая парода шэрая, буравата-шэрая, месцамі слаба-гліністая, з праслоямі і лінзамі розназярністых пяскоў. Разведаныя запасы 6,2 млн.м³, перспектыўныя 28,9 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—18 м, ускрышы (супескі, пяскі, торф) 0,2—5 м. Пяскі і жвір прыдатныя на выраб бетону, буд. раствораў, у дарожным буд-ве.