1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца.Колас.
2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
барвя́нец, ‑нцу, м.
Густа-чырвоны, пурпуровы колер. Тыя дрэвы, што засталіся, змянілі свой зялёны ўбор на барвянец і золата, дэманструючы гэтым непарушнасць законаў жыцця і смерці.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
беспрасве́тнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць беспрасветнага. Паэзія Купалы, як і Багушэвіча, наскрозь сацыяльная, грамадзянская, матывы мужычай нядолі, злыбеды, цяжкай беспрасветнасці жыцця займаюць у ёй вельмі вялікае месца.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апіса́льніцтва, ‑а, н.
Натуралістычнае апісанне без спробы тыпізацыі, ацэнкі. Тут [у апавяданні] ужо прыкметна імкненне аўтара не да апісальніцтва, а да тыпізацыі, мастацкага абагульнення з’яў жыцця, характараў людзей.Ларчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зрабіцца прасцейшым у звычках, спосабе жыцця і пад. — Апросцімся, браты! — гукнуў.. [Веньямін], не сыходзячы з ганка, прычэсваючы ўскудлачаныя валасы. — Будзем як дзеці!Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асе́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць аселага. Аселы спосаб жыцця. □ Расказвалі, што гэты Сымон Ракуцька, пакуль выбраць сабе для аселасці месца, доўга выглядаў, дзе каб цішэй і глушэй.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)