звесткі ваен. характару, якія ахоўваюцца дзяржавай, важная частка дзярж. тайны. Кола такіх звестак вызначаюць органы ваен. кіравання ў адпаведнасці са спец. заканадаўчымі актамі. Захоўванне ваеннай тайны — адна з умоў умацавання абараназдольнасці дзяржавы і пастаяннай баявой гатоўнасці ўзбр. сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́ЦА ДЗЯРЖА́ЎНАЯ, мяжа дзяржаўная,
лінія, якая вызначае межы дзяржаўнай тэрыторыі. Устанаўліваецца на падставе пагаднення паміж сумежнымі дзяржавамі пры дапамозе дэлімітацыі граніц з наступнай дэмаркацыяй граніц. Граніцы дзяржаўныя марскія аддзяляюць тэрытарыяльныя водыдзяржавы ад адкрытага мора ці ад тэр. вод інш. дзяржаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЕ (Male),
горад, сталіца дзяржавы Мальдывы (Мальдыўскія Астравы). Знаходзіцца на в-ве Мале. 63 тыс.ж. (1995). Міжнар. аэрапорт. Порт (вываз сушанай рыбы, какосавых арэхаў, копры). Харч.прам-сць. Цэнтр рыбалоўства. Маўзалей Абу-аль-Бараката; палац б. султана (цяпер музей).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАСВЯДО́МАСЦЬ,
сфера грамадскай, групавой і індывід. свядомасці, звязаная з адлюстраваннем правазначных з’яў і абумоўленая правазначнымі каштоўнасцямі, праваразуменнем, усведамленнем належнага правапарадку; катэгорыя тэорыі дзяржавы і права і крыміналогіі. Вызначаецца сац.-эканам. ўмовамі жыцця грамадства, яго культ.-прававымі, дэмакр. або аўтарытарнымі традыцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭВАЛЬВА́ЦЫЯ (ад рэ... + вальвацыя),
павышэнне курсу валюты адной краіны ў адносінах да курсу валюты інш. краіны або шэрагу дзяржаў. Ажыццяўляецца ва ўмовах стабілізацыі ўнутр. грашовага абарачэння, дадатковага сальда плацежнага балансу дзяржавы пасля пераадолення інфляцыі. Супрацьлеглае паняцце дэвальвацыі. Гл. таксама Валютны курс.