испо́льзование те́хники на строи́тельстве выкарыста́нне тэ́хнікі на будаўні́цтве;
те́хника безопа́сности тэ́хніка бяспе́кі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарадкі́, ‑оў; адз. гарадок, ‑дка, м.
Спартыўная гульня, у якой ігракі, падзяліўшыся на дзве групы, выбіваюць бітой з чужога горада (начэрчанага на зямлі квадрата) дурні, расстаўленыя ў форме розных фігур. Згуляць у гарадкі.// Драўляныя цыліндрычныя цуркі для гэтай гульні. Пад шум і гук размах рукі Збіваў здалёку гарадкі.Багдановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засту́каць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Разм.
1. Захапіць, застаць нечакана, на месцы злачынства. Зрабілі ўсё ўдала, ніхто .. не перашкодзіў [партызанам], не застукаў, радасныя выбеглі з раўка.Быкаў.
2. У дзіцячай гульні — стукам адзначыць знойдзенага. Урэшце .. [Вася] застукаў усіх, ён перамог.Дубоўка.
засту́каць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць стукаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́ртачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карты, карт (у 2 знач.). Картачная гульня.// Звязаны з гульнёй у карты. Картачны доўг.// Прызначаны для гульні ў карты. Картачны стол.
2. Які мае адносіны да карткі (у 1, 4 знач.). Картачны каталог.
•••
Картачная сістэмагл. сістэма.
Картачны домікгл. домік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад тэатралізаваць.
2.узнач.прым. Прыстасаваны для тэатра, сцэны. Не меншае значэнне для музычнай будучыні Нестара Сакалоўскага мела тое, што яго родны дзядзька Міхаіл быў добрым скрыпачом-аматарам, які выдатна ведаў народную танцавальную музыку, нацыянальныя звычаі і тэатралізаваныя гульні.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́цы
(англ. boots)
чаравікі з шыпамі на падэшвах для гульні ў футбол (параўн.кеды).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
маркёр
(фр. markueur)
асоба, якая абслугоўвае більярд і вядзе падлік ачкоў пры більярднай гульні.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Манту́ла ’ход гульні ў баланты (у цуркі)’, манту́ліць ’біць, гуляць’ (ТС). Рус.перм.дать мантулу кому‑либо ’ўдарыць каго-небудзь’. Паводле Цыхуна (Бел.-укр. ізал., 86), семантычна найбольш блізка лексема стаіць да рум.mântuióla ’заканчэнне’, ’збаўленне, вызваленне, уратаванне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕЙСБО́Л (англ. baseball),
спартыўная гульня з мячом і бітай. Узнікла ў ЗША на пач. 19 ст. Гуляюць 2 каманды па 9 чал. на пляцоўцы ў выглядзе ромба з бакамі ў 90 футаў (27,4 м). Вуглы пляцоўкі лічацца «базай» («домам»). Спартсмены атакуючай каманды па чарзе стаяць каля «базы», адбіваюць бітай мяч, які кідаюць ім, і пакуль ён ляціць, перабягаюць да другой «базы». Сапернікі імкнуцца злавіць мяч і пацэліць ім у таго, хто перабягае да «базы». Калі гэта ўдаецца зрабіць тройчы, каманды мяняюцца месцамі. Каманда, якае мае найб. колькасць перабежак праз усе «базы» ў свой «дом» пасля 9 такіх змен, лічыцца пераможцай. Спрошчаны варыянт бейсболу — софтбол (можна гуляць на невял. пляцоўках, у т. л. ў зале). Падобныя на бейсбол гульні ёсць і ў інш. народаў: бел.апука, англ. крыкет, рус. лапта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРАБАТЫ́ЧНАЕ МАСТА́ЦТВА, акрабатыка,
жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры.
Са старажытнасці вядома ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі, Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь і Расія) і інш. Як род цыркавога відовішча акрабатычнае мастацтва вылучылася ў канцы 18—19 ст. (конная, партэрная акрабатыка).
У сучасным цырку акрабатычнае мастацтва падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўку, камічнае. Элементы акрабатычнага мастацтва выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх інш. жанрах — паветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнастыцы на снарадах, жангліраванні, клаунадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэагр. мастацтве, тэатр. і эстрадных паказах, у т. л. ў пантаміме і поп-групах.