балота ў Любанскім р-не Мінскай вобл. і Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., у вадазборы р. Арэса. Нізіннага тыпу. На масіве 3 возеры, найб. Вячэра. Пл. 32,5 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 20,7 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. Асушаная ч. выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На неасушаных землях пераважае асакова-гіпнавая расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫНСКАЕ БАЛО́ТА,
на Пд Брагінскага р-на Гомельскай вобл., у вадазборы р. Ніжняя Брагінка. Нізіннага тыпу. Пл. 5,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 2,2 тыс.га. На ПдУ балота часткова затоплена Кіеўскім вадасх. Сярэдняя глыб. торфу 1,1 м. Асушаная ч. балота пад сенажаццю і ворывам. Ёсць пясчаныя астравы і грады, парослыя мяшаным і хвойным лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЧНА́Я СІСТЭ́МА,
сукупнасць усіх рэк у межах пэўнага рачнога басейна, што зліваюцца разам і выносяць свае воды з гэтай тэрыторыі ў выглядзе агульнага патоку (галоўнай ракі) у мора або возера; частка гідраграфічнай сеткі. У гал. раку ўпадаюць прытокі 1-га парадку, у іх — прытокі 2-га парадку і г.д. Адзін з важных паказчыкаў Р.с. — гушчыня рачной сеткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НДЭЛЯ ЗАКО́НЫ,
правілы атрымання ў спадчыну прыкмет, адкрытыя Г.Мендэлем (1865). Першы М.з. (закон аднароднасці гібрыдаў) — патомства 1-га пакалення ад скрыжавання ўстойлівых форм, што адрозніваюцца па адной прыкмеце, маюць аднолькавы фенатып па ёй. Другі М.з. (закон расшчаплення) — пры скрыжаванні гібрыдаў 1-га пакалення паміж сабой сярод гібрыдаў 2-га пакалення ў пэўных суадносінах з’яўляюцца асобіны з фенатыпамі зыходных бацькоўскіх форм і гібрыдаў 1-га пакалення. Трэці М.з. (закон незалежнага камбінавання прыкмет) — пара альтэрнатыўных прыкмет паводзіць сябе ў пакаленнях незалежна адна ад адной (паяўляюцца асобіны з новымі камбінацыямі прыкмет). З М.з. вынікае, што гены адносна пастаянныя, могуць знаходзіцца ў розным стане, парныя ў саматычных клетках і адзінкавыя ў гаметах; дыскрэтныя, могуць паводзіць сябе незалежна адзін ад аднаго. Законы праяўляюцца ў пэўных умовах і маюць універсальны характар для дыплоідаў. М.з. спрыялі развіццю генетыкі. Гл. таксама Мендэлізм.
Літ.:
Мендель Г. Опыты над растительными гибридами: Пер. с вем. М., 1965. Гайсинович А.Е. Зарождение и развитие генетики. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
схадзі́ць, схаджу́, схо́дзіш, схо́дзіць; зак.
1. Пайсці куды‑н. і, пабыўшы там, вярнуцца назад. У лес .. [дзед Талаш] не пойдзе, вось толькі сходзіць на сяло ды паслухае, што гавораць людзі.Колас.Яня схадзіла ў гастраном, і калі вярнулася, Настачка, прыбраная, стаяла перад люстрам.Ракітны.[Чарнавус Аўдзею:] — Ты вось што, ты мо схадзіў бы ў брыгаду Глінскага ды паглядзеў, як там што, га?Кулакоўскі.
2.Разм. Зрабіць ход (пры гульні ў шахматы, карты і пад.). Схадзіць сланом.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕЛІЯДО́Р,
мінерал, празрыстая жоўтая разнавіднасць берылу. Каштоўны камень 2-га класа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧЫ-2,
нізіннае балота ў Беларусі, на Пд Светлагорскага і ПнУ Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы рэк Сведзь і Ведрыч. Пл. 19 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 12,4 тыс.га. Глыб. торфу да 6,4 м, сярэдняя 1,7 м. Большая ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад пасевы траў, збожжа і кармавых культур. На неасушаных участках пераважае драбналессе з хвоі і бярозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКІ ШКО́ЛЬНЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1760—68 у Бабруйску пры езуіцкім калегіуме. Паводле інш. звестак, т-р існаваў значна раней; захавалася друкаваная праграма 1725 пастаноўкі драмы «Акадэмія мудрасці караля Аляксандра». Пасля 1-га і 2-га актаў выконваліся інтэрмедыі і алегарычныя балеты. У 1768 вучні паказалі трагедыю свайго настаўніка рыторыкі, ураджэнца Беларусі Я.Віхерта «Любоў да айчыны, або Фемістокл» (на польск. Мове).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ПА-ВІША́НСКАЕ БАЛО́ТА,
на З Светлагорскага і Пн Калінкавіцкага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Іпа і яе прытока р. Віша. Нізіннага тыпу. Пл. 13,7 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 9,2 тыс.га. Сярэдняя глыб. торфу 1,8 м. На асушанай ч. вырошчваюць збожжа, бульбу, травы; неасушаная ч. пад лесам, трыснягом, асаковымі, сфагнавымі імхамі. На балоце пясчаныя астравы і грады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫЛЯ́НСКАЕ БАЛО́ТА.
На Пн Гомельскага, З Веткаўскага і Пд Буда-Кашалёўскага р-наў Гомельскай вобл., у вадазборы р. Сож. Нізіннага тыпу. Пл. 6 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,5 тыс.га. Глыб. торфу да 5,4 м, сярэдняя 2 м. На асушаных участках вырошчваюць пераважна шматгадовыя травы. Неасушаныя ўчасткі пад хмызнякамі і асокамі выкарыстоўваюцца пад сенажаць. Трапляюцца пясчаныя астравы і грады.