высокі ваен. галаўны ўбор са скуры (абцягнутай сукном) або фетру з круглым дном, 1—2 казыркамі, падбароднікам і рознымі ўпрыгожаннямі. Існаваў у арміях многіх краін у 19 — пач. 20 ст. (у расійскай у 1803—81, 1906—17).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАРУ́ЧНІК,
1) обер-афіцэрскае званне (чын) у рас. арміі (з 1703), якое прысвойвалася пасля заканчэння ваен. вучылішча. У кавалерыі яму адпавядаў чын карнета, у казацкіх часцях — харунжага. Скасавана ў 1917.
2) Першаснае воінскае званне малодшага афіцэрскага саставу ў Польшчы, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́РТСМУТ (Portsmouth),
горад на Пд Вялікабрытаніі, на ўзбярэжжы Ла-Манша. Засн. ў канцы 12 ст. Каля 200 тыс.ж. (2000). Марскі порт, вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, авіяц., радыёэлектронная, швейная. Ваен.-марская база. Арх. помнікі 12—17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУХО́ВІЧ (Міхал Лявон) (? — 22.10.1668),
дзярж. і ваенны дзеяч ВКЛ, мемуарыст. Сын П.К.Абуховіча. Скончыў філас.ф-т Віленскай акадэміі. Служыў пры двары караля Яна Казіміра Вазы. Палкоўнік войска ВКЛ, падкаморы мазырскі (1662), навагрудскі (1665), стражнік ВКЛ (1668). Каралеўскі дыпламат, ганец у Маскву (1650, 1653). У 1651 удзельнічаў у ваен. паходзе супраць Б.Хмяльніцкага, у 1656 ваяваў са шведамі пад Варшавай. Пасля смерці бацькі (1656) камандаваў яго палком. У 1660 пад час бітвы з рус. войскам І.Хаванскага на Брэстчыне трапіў у палон і вывезены ў Маскву (у 1662 абменены на рус. военачальнікаў у Смаленску). Удзельнічаў у паходзе на Браншчыну (1664). Аўтар панегірыкаў, 2 «Дыярыушаў» на польск. мове пра маскоўскія звычкі і традыцыі, сеймы Рэчы Паспалітай, паліт. атмасферу часу, ваен. акцыі, у якіх сам удзельнічаў.
савецкі дзярж. дзеяч. У 1919 чл.ЦВКЛіт.-Бел. ССР, Віленскага гаркома КП(б)ЛіБ, рэўтрыбунала, старшыня Мазырскага пав. рэўкома. З 1920 нам.нач. асобага аддзела 16-й арміі. З 1922 у ЧК Петраградскай ваен. акругі і Самары. У 1923 нач. Вышэйшай паграншколы ў Маскве, ст.пам.гал. інспектара войскаў Аб’яднанага дзярж.паліт. ўпраўлення (АДПУ). З 1924 нам. паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Бел.ваен. акрузе і адначасова з 1926 нач.Бел. аддзялення Гал. таможнага ўпраўлення СССР. Удзельнічаў у ліквідацыі эсэраўскага падполля на Беларусі, у стварэнні сістэмы паліт. нагляду, падрыхтоўцы абвінавачванняў у «нацдэмаўшчыне» прадстаўнікоў бел. інтэлігенцыі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б і чл.ЦВКБССР у 1925—27. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
ваенны дзеяч. Скончыў Маскоўскую школу прапаршчыкаў (1916), Ваен. акадэмію імя Фрунзе. У 1917 вёў антываен. прапаганду сярод салдат. За ўдзел у ліпеньскіх падзеях 1917 арыштаваны. Напярэдадні Кастр.ўзбр. паўстання старшыня штаба Чырв. гвардыі Выбаргскага р-на Петраграда, камісар гвардыі Маскоўскага рэзервовага палка. У 1918 удзельнічаў у ліквідацыі Доўбар-Мусніцкага мяцяжу 1918, у барацьбе супраць герм. акупантаў, чл. Вышэйшай ваен. інспекцыі, чл.РВС Рэзервовай арміі. З студз. 1919 чл.РВСУкр. фронту, з лета 1919 у 1-й Коннай арміі, камісар 11-й кав. дывізіі. Узнагар. ордэнам Чырв. Сцяга. У 1930-я г. на дыпламат. рабоце ў Японіі, потым на камандных пасадах у Чырв. Арміі. У 1938 арыштаваны і засуджаны на ссылку ў лагерах, дзе і памёр. У 1956 рэабілітаваны.
расійскі ваен. дзеяч. Ген.-лейтэнант (1917). З дваран Смаленскай губ. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1896) і Акадэмію Генштаба (1902). У 1-ю сусв. вайну камандаваў палком, памочнік (са снеж. 1915) і ген.-кватэрмайстар (з чэрв. 1916) штаба Паўд.-Зах. фронту, нач. штаба Паўд.-Зах. (чэрв.—жн. 1917) і Зах. (жн.—вер. 1917) франтоў, нач. штаба пры вярх. галоўнакамандуючым А.Ф.Керанскім (з 23.9.1917). Выконваў абавязкі вярх. галоўнакамандуючага пасля Кастр. рэвалюцыі (16—22.11.1917; зняты з пасады сав. ўладамі за адмову неадкладна ўступіць у мірныя перагаворы з герм.-аўстр. камандаваннем). 3.12.1917 арыштаваны; забіты на вакзале ў Магілёве натоўпам салдат і матросаў, якія даведаліся пра вызваленне ім з турмы ў Быхаве кіраўнікоў Карнілава мяцяжу 1917 (ген. Л.Г.Карнілава, А.І.Дзянікіна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРНІ́РАВАННЕ (ад лац. internus унутраны),
прымусовае выдаленне замежных грамадзян у асобыя месцы пасялення бакамі, што ваююць паміж сабой, або нейтральным бокам у сувязі з узбр. канфліктам. Паводле Гаагскай канвенцыі 1907 у выпадку вайны прадугледжваецца права і абавязак нейтральнай дзяржавы, якая прыняла на сваю тэрыторыю войскі, збеглых ваеннапалонных, хворых або параненых вайскоўцаў, якія належаць да ваюючых армій, размеркаваць іх у месцах, далёкіх ад тэатра ваен. дзеянняў. І. належаць таксама ваен. караблі ваюючых краін і экіпажы, што апынуліся ў партах нейтральных дзяржаў і адмовіліся іх пакінуць. Інтэрніраваным павінны прадастаўляцца сродкі існавання і неабходная мед. дапамога. Выдаткі на ўтрыманне інтэрніраваных кампенсуюцца ў сувязі з мірным урэгуляваннем узбр. канфлікту. Рэжым І. рэгулюецца Жэнеўскімі канвенцыямі 1949 пра абарону цывільнага насельніцтва ў час вайны і абыходжанне з ваеннапалоннымі.
расійскі ваен. дзеяч, адзін з кіраўнікоў белай гвардыі ў грамадз. вайну 1918—22. Ген.-лейтэнант (1916). Скончыў Акадэмію Генштаба (1897). У 1-ю сусв. вайну з 1916 пам. старшыні «Асобай нарады» па абароне дзяржавы, ген.-кватармайстар Стаўкі вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве. За ўдзел у Карнілава мяцяжы 1917 арыштаваны Часовым урадам, пры садзейнічанні ген. М.М.Духоніна ўцёк з турмы ў Быхаве ў г. Новачаркаск. Са снеж. 1917 чл. «Данскога грамадз. савета», адзін з арганізатараў і нач. штаба белагвардзейскай Добраахвотніцкай арміі. У 1918—20 нач.ваен. ўпраўлення, нам. старшыні і старшыня ўрада («Асобай нарады») пры ген. А.І.Дзянікіне. 3 сак. 1920 прадстаўнік ген. П.М.Урангеля пры Саюзным камандаванні ў Канстанцінопалі (Стамбул, Турцыя), потым эмігрант. Аўтар «Успамінаў» (т. 1—2, 1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАК-МАГО́Н ((Mac-Mahon) Мары Эдм Патрыс Марыс) (13.6.1808, замак Сюлі, Францыя — 17.10.1893),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Францыі. Нашчадак стараж.ірл. роду. Маршал Францыі (1859). Скончыў Сен-Сірскую ваен. школу (1827). З 1830 удзельнічаў у заваяванні Алжыра. У Крымскую вайну 1853—56 дывізія М.-М. 8.9.1855 авалодала пад Севастопалем Малахавым курганам, што прадвызначыла падзенне горада. Удзельнік аўстра-італа-французскай вайны 1859. У 1864—70 ген.-губернатар Алжыра. У час франка-прускай вайны 1870—71 няўдала камандаваў арміяй, разам з якой трапіў ў палон да герм. войск пасля паражэння пад Седанам (1870). Пасля вяртання з палону камандуючы арміяй, якая задушыла Парыжскую камуну 1871. Прэзідэнт франц. рэспублікі ў 1873—79. У 1877 удзельнічаў у падрыхтоўцы няўдалай спробы манархічнага дзярж. перавароту. У студз. 1879 датэрмінова пайшоў у адстаўку.