прыродная вобласць у Азіі. Уключае п-аў Індастан з суседнімі астравамі, Інда-Гангскую раўніну і яе горнае абрамленне (паўд. схілы Гімалаяў, Гіндукуша, паўд.-ўсх. ўскраіну Іранскага нагор’я). Пл. 4,5 млн.км². Нас. каля 1300 млн.чал. (1999), Прыродная расліннасць: трапічныя лясы, саванны, на З участкі пустынь і паўпустынь. На раўнінах пераважае арашальнае земляробства. На тэр. П.А. знаходзяцца дзяржавы: Індыя, Пакістан, Бангладэш, Непал, Бутан, Шры-Ланка і Мальдывы; зрэдку ў склад П.А. ўключаюць Паўднёва-Усходнюю Азію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГА́Ч РЫ́БНЫ, сава рыбная (Ketupa blakistoni, або К. zeylonensis),
птушка сям. савіных атр. совападобных. Пашыраны ў Паўд.-Зах. і Усх.Азіі. Жыве ўздоўж рэк. Усюды рэдкі аселы від. Гнёзды ў дуплах, нішах скал, старых гнёздах.
Даўж. каля 70 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,1 кг. Апярэнне вохрыста-бурае з цёмнымі стракацінамі. Цэўка часткова апераная, пальцы голыя, з шыпікамі знізу і з бакоў. Корміцца пераважна рыбай (адсюль назва), земнаводнымі. Адкладвае 2—3 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫКЕ́ТСІІ (Rickettsiaceae),
сямейства бактэрый. Названыя імем амер. мікрабіёлага Х.Т.Рыкетса, які апісаў узбуджальніка плямістай ліхаманкі Скалістых гор.
Тыповы род Rickettsia — пераважна кокападобныя або палачкападобныя клеткі. Нерухомыя, грамадмоўныя. Размнажаюцца дзяленнем. Аблігатныя (абавязковыя) унутрыклетачныя паразіты членістаногіх (асабліва блох, вошай, кляшчоў) і цеплакроўных жывёл; ужываюць пажыўныя рэчывы з арганізма гаспадара. Узбуджальнікі сыпнога тыфу, клешчавага рыкетсіёзуПаўн.Азіі, плямістай ліхаманкі Скалістых гор, ліхаманкі Ку і інш. цяжкіх захворванняў чалавека і жывёл. Таксама Р. наз. рыкетсіяпадобныя бактэрыі парадкаў Rickettsiales і Chlamydiales.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫТО́Н (грэч. rhytōn ад rheō цяку),
старажытная рогападобная пасудзіна ці рог для піцця з невял. адтулінай у ніжнім вузкім канцы. Выраблялі з рогу, металу, гліны, слановай косці і шкла, упрыгожвалі рэльефамі і гравіроўкай. Часам Р. мелі на канцы скульптурную выяву. Былі вядомы ў насельніцтва крыта-мікенскай культуры (2-е тыс. да н.э.), пашыраны ў стараж. Грэцыі, Індыі, Персіі, Месапатаміі, Сірыі, Малой Азіі, Рыме, часткова ў Егіпце. У жал. веку знаходкі Р. адзначаны на археал. помніках Польшчы і Літвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЧЫ́ЎКІ (Carpodacus),
род птушак сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. 21 від. Пашыраны пераважна ў гарах Цэнтр.Азіі, 3 віды на ПнЗПаўн. Амерыкі, 1 — у Еўропе. Жывуць у хмызняках і па ўзлесках. На Беларусі 1 від — С. звычайная (C. erythrinus), якая робіць пералёты да Індыі і Кітая.
Даўж. цела да 22 см, маса да 26 г. Самцы пераважна чырв., самкі буравата-шэрыя. Нясуць 3—6 яец. Кормяцца насеннем, ягадамі, зрэдку насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАБЕ́І (Scarabaeus),
род жукоў сям. пласцініставусых. 5—6 відаў. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, на Пд Еўропы. Найб. вядомы С. свяшчэнны (S. sacer).
Даўж. 20—40 мм. Цела шырокае, чорнае, пярэднія галёнкі і налічнік зубчастыя. Яйцы адкладваюць у грушападобныя ўтварэнні з гною, якія закопваюць у глебу (у іх развіваюцца лічынкі). Кормяцца гноем, з якога папярэдне робяць шарыкі. С. свяшчэнны даўж. 21—37 мм, выявы якога былі ў Стараж. Егіпце прадметамі культу. Іл.гл. да арт.Гнаевікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОНЦАЦВЕ́Т (Helianthemum),
род кветкавых раслін сям. ладаннікавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах, паўпустынях. На Беларусі 2 віды — С. манеталісты (H. nummularium), і звычайны (H. chamaecistus). Трапляюцца ў сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках.
Аднагадовыя травы, кусцікі, паўкусцікі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі. Кветкі заўсёды павернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАКЕ́НЕНСКАЯ ПАРО́ДА,
парода верхавых коней. Выведзена ў 18 ст. ва Усх. Прусіі (Тракененскі конны завод; цяпер Калінінградская вобл., Расія) скрыжаваннем англ. чыстакроўнай, арабскай і інш. верхавых парод і іх помесей з літоўскімі мясц. канямі. Разводзяць у Расіі, Літве, Беларусі, краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі для паляпшэння мясц. верхавых парод і коннага спорту.
Канстытуцыя моцная, сухая. Тулава масіўнае, доўгае. Касцяк і мускулатура добра развітыя. Выш. ў карку 162—166 см. Маса жарабцоў 595, кабыл 560 кг. Масць пераважна рудая, гнядая, вараная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРОМП (франц. trompe ад старажытнаверхненям. trumba труба) у архітэктуры, трохвугольная нішападобная скляпеністая канструкцыя ў форме ч. конуса, палавіны або чвэрці сферычнага купала. Т. служаць для пераходу ад ніжняй, квадратнай у плане ч. будынка да верхняй, круглай ці шматвугольнай (ад купала або яго барабана). Часам Т. з’яўляецца апорнай канструкцыяй для вуглавых купалаў, эркераў. Т. былі пашыраны ў сярэдневяковай архітэктуры Пярэдняй і Сярэдняй Азіі, Закаўказзя і Еўропы; у рус. і бел. дойлідстве — пераважна ў 17 ст.Гл. таксама Ветразі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫБЕ́ЦКАЕ ПІСЬМО́,
пісьменства, якое склалася ў 8—11 ст. у манастырах Цэнтр.Азіі на аснове індыйскага пісьма брахмі эпохі гупта. Алфавіт значна пашыраны за кошт дадатковых сімвалаў, адсутнічаюць спец. знакі для абазначэння сэнсаўтваральнай вышыні галасавога тону. Падзяляецца на кніжны і друкаваны шрыфт і на курсіўнае пісьмо, у якім таксама вылучаецца некалькі тыпаў. На аснове Т.п. развіліся некат. іншыя пісьмовыя сістэмы, напр., мангольскае пісьмо.