намя́клы, -ая, -ае.

Які стаў сырым, размяклым ад сырасці, вады.

Намяклыя сухары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напрацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак.

Папрацаваць многа, уволю, стаміцца ад працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перапо́й, -ю, м.

Стан пасля моцнага ап’янення (разм.).

Баліць галава ад перапою.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перастая́лы, -ая, -ае.

Які сапсаваўся, якасна змяніўся ад доўгага стаяння.

Перастаялая трава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пы́льнік², -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Плашч, які засцерагае ад пылу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разамле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Стаць вялым, расслабіцца.

Р. ад гарачыні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбра́клы, -ая, -ае.

Які разбрак, разбух ад вільгаці.

|| наз. разбра́класць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разляйца́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак., каго.

Вызваліць ад лейцаў.

Р. каня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тухля́ціна, -ы, ж. (разм.).

Пратухлыя прадукты, а таксама пах ад такіх прадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узмакрэ́лы, -ая, -ае (разм.).

Які стаў мокрым (звычайна ад поту).

У. лоб.