1. Прыстасаванне ў рэзервуарах для выпускання з іх вадкасцей або газаў у форме трубкі і вертыкальна ўстаўленай у яе металічнай рухомай пробкі з адтулінай. Водаправодны кран.
2. Прыстасаванне асобай канструкцыі для перакрыцця трубаправода.
[Гал. kraan.]
кран2, ‑а, м.
Механізм для захопу, пад’ёму і перамяшчэння грузаў. Пад’ёмны кран. Вежавы кран. Маставы кран.
[Ням. Kran.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ладу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Уст.
1. Род патранташа ў кавалерыстаў, якім карысталіся да першай сусветнай вайны. // Сумка для пораху, шроту ў паляўнічых.
2. Набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду. Надзеў [дзед Талаш] праз плячо паляўнічую .. торбу на шырокім пасе, дастаў ладункі з порахам.Колас.
[Ад польск. ładunek — зарад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у́рна, ‑ы, ж.
1. Пасудзіна для захавання праху нябожчыкаў.
2. Скрынка з вузкай адтулінай для апускання выбарчых бюлетэняў. Адзін за адным падыходзяць да выбарчых урнаў рабочыя, інжынеры, прадстаўнікі інтэлігенцыі.«Звязда».
3. Пасудзіна для акуркаў, смецця на вуліцах, у грамадскіх памяшканнях. Кінуўшы недакураную папяросу ў урну, якая стаяла ў кутку, Дзімін таропка падышоў да Міхала.Карпаў.
[Лац. urna.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)