*Талабе́нь, толобе́нь — слова з няяснай семантыкай у традыцыйнай формуле сватання: Надобе́нь толобе́нь? а як недоўбе́нь, то я дале подоўбень (ТС). Відаць, метафарычная назва асобы з суф. ‑ень ад толуб ’фігура, тулава; аснова лапця’ (гл. тулаб), параўн. укр. то́лоб ’кадаўб’. Меркаванне Коваля (Бел. эрот. фольклор, 119) пра трансфармацыю зыходнага таўка́ч у якасці эўфемізма не пераконвае. Магчыма, “звонкі” варыянт ад талапень ’някемлівы чалавек, ёлупень’ (гл.). Гл. і наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Та́машні ’які знаходзіцца там; тамтэйшы’ (ТСБМ), та́мошні ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), та́мошны ’тс’ (Вруб.), та́машнік (та́мъшнік) ’чалавек стуль, адтуль’ (мёрск., Нар. сл.), ст.-бел. тамошний ’тамашні’ (1480 г., КГС). Укр. та́мо́шний ’тамашні’, рус. та́мошний ’тс’. Ад там (гл.), як леташні, сённяшні і пад. Ст.-бел. тамечный, тамочный ’тамашні’ (1501 г.) разглядаецца як запазычанне са ст.-польск. tameczny ’тс’, утворанага па падобнай схеме (Булыка, Лекс. запазыч., 195).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяра́варацень ’няўстойлівы ў сваіх поглядах і паводзінах’ (Арх. ГУ), пёрэваратень ’тс’ (Растарг.). З рус. паўд. перевертень, перёвертень, перевертень, переваротень ’той, хто перайшоў у іншую веру, пераняў іншыя звычкі і мову’, ’чалавек, які рэзка мяняе свае погляды’, ’здраднік’, ’няверны ў каханні’ < переворотить ’перавярнуць’. Беларускім паводле паходжання з’яўляецца пярэварацень ’той, хто з чалавека пераўтвараецца ў жывёлу’ (гл.) ці ’той, хто змяніў сваю веру’ (Нас.). Да вярнуць, варочаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рапе́ха, рэпе́ха ’маруда’ (пін., Нар. лекс.), рэпэ́ха ’неахайная жанчына’ (івац., Жыв. сл.). Няясна; магчыма, экспрэсіўны фанематычны варыянт рапу́ха лаянк. ’рабая альбо брыдкая жанчына, асабліва злая’ (Нас.), разм. ’марудная, гультаяватая жанчына’, якое, у сваю чаргу, з’яўляецца метафарычным пераносам з рапуха ’палявая жаба’ (гл.), аднак у гэтым выпадку ў палескіх гаворках было б іншае фанетычнае афармленне пачатку слова (з ро‑). Параўн. рус. разан. рапо́ха ’подлы, нізкі чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Раскідо́н ’неберажлівы чалавек; мот’ (Гарэц., Юрч. Вытв.). Да раскіда́ць, раскі́дваць (гл. кідаць) з метафарычным пераносам, які фармальна рэалізуецца ў экспрэсіўным суфіксе, параўн. такога ж кшталту раскіду́ха ’тс’ (Мат. Гом., Юрч. Вытв.); сюды ж таксама раскі́да ’тс’ (Юрч. Вытв.), раскі́длівы ’марнатраўны’ (Гарэц.). Параўн. суч. рус. раскидо́н ’дарэмная трата грошай’, закидо́н ’дзівацтва’, расслабо́н (ад расслабіцца ’зняць стрэс’) з жарганізацыяй суфікса ‑он (Земская і інш., Слав. языкозн., XII, 301).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рвісінка ’першацёлка’ (рас., Шатал.). Рус. пе́рвесинка, пе́рвестника ’тс’. Параўн. таксама польск. pierwiosnek, pierwiosnekчалавек-навічок’, ’пачатак’, ’кветка ключыкі, Primula L.’, чэш. prvosenka ’тс’, славен. prvesnica ’жанчына, якая нарадзіла упершыню’, ц.-слав. пръвѣснъ ’першародны’, укр. первісний ’першасны’ Прасл. *pьrvěst(ь)nъjь — прыметнік, утвораны ад адцягненнага назоўніка ж. р. *pьrveslъ (параўн. *sves(b), як аналагічнае праслав. утварэнне *pьrvotьnъjь < *pьrvotа > pierwotny, рус. пе́рвостный (Трубачоў, Проспект, 75–76).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыды́баць ’прыйсці з цяжкасцю (звычайна пра старога, кульгавага і пад. чалавека)’ (Ласт., ТСБМ, ТС), прыдэ́баць ’ледзь прыйсці’, прыды́баті ’спаткаць’ (Сл. ПЗБ), таксама вытворнае м. р. прыдыба́йлочалавек, які прычыкільгаў або прыйшоў употайкі, хаваючыся’ (ваўк., Федар.). Прэфіксальнае ўтварэнне, што да ды́баць (гл.). Параўн. рус. смал. приды́бать ’прыйсці, дабрацца куды-небудзь з цяжкасцю’, укр. приди́бати ’прыплесціся, прыйсці; сустрэць каго-небудзь’. Гл. таксама ЕСУМ, 2, 64; Анікін, Этимология, 296–297.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прынцыпа́л ’начальнік, гаспадар у адносінах да падначаленых’ (ТСБМ), прынцыпа́лка ’завадатарка’ (Нас.), прынцыпа́луха ’ахайны чалавек’ (Сіг.). Адзначаецца ўжо ў ст.-бел. з цікавым значэннем — принципалъ ’завадатар якой-небудзь крымінальнай справы’. Запазычана са ст.-польск., сучаснае польск. pryncypał ’шэф, кіраўнік’, адтуль жа і ўкр. принципа́л ’гаспадар, начальнік; пра кіраўніка якой-небудзь установы, прадпрыемства’, што, у сваю чаргу, з лац. principālis ’першы, галоўны, найважнейшы’ (ЕСУМ, 4, 575; Банькоўскі, 2, 806).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужы́к ’муж’, ’селянін’; ’грубы, нявыхаваны чалавек, мужчына’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Грыг., Яруш., Касп., Жд. 1, Касп., Бяльк., Мат. Гом., Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; Пан. дыс.), мужычы́ло, мужы́чына ’мужчына-здаравяк’ (ТС), мужы́чка ’сялянка’ (ТСБМ, Растарг., ТС), мужучонак ’сялянскі сын, невук’ (Нас.). Першапачаткова — памяншальнае ад муж (гл.): людзей ніжэйшага стану трактавалі як недарослых, параўн. польск. mużyk, чэш. mužík ’карлік’ (Фасмер, 2, 671; Булахоўскі, Вибр. пр., 3, 356).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мя́мліць ’невыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́ ’мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)