энантыямарфі́зм
(ад гр. enantios = процілеглы + -марфізм)
уласцівасць некаторых крышталёў існаваць у мадыфікацыях, якія з’яўляюцца люстранымі адбіткамі адзін другога.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
энтамафа́уна
(ад энтама- + фауна)
сукупнасць відаў насякомых, якія насяляюць пэўную тэрыторыю або жылі ў нейкі перыяд гісторыі Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
энтэрако́кі
(ад энтэра- + кокі)
шарападобныя бактэрыі, якія жывуць у кішэчніку жывёл і чалавека і выклікаюць энтэрыты, каліты, эндакардыт.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
этыялі́раваны
(ад фр. étioler = рабіць бледным, кволым);
э-ыя расліны — расліны, якія выраслі пры нястачы святла, у цемнаце.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
haul1 [hɔ:l] n.
1. вялі́кая ко́лькасць чаго́-н. (асабліва ўкрадзенага ці незаконнага);
The haul of money, stolen from the bank, hasn’t been found by the police. Паліцыя не знайшла грошы, якія былі ўкрадзены ў банку.
2. (у спорце) вялі́кая ко́лькасць ачко́ў, гало́ў і да т.п.;
Her haul of 30 points in a season is the best result in her career. 30 ачкоў за сезон – найлепшы вынік за ўсю яе кар’еру.
3. про́йдзеная адле́гласць; рэйс
4. уло́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
стыхі́я, ‑і, ж.
1. У старагрэчаскіх філосафаў-матэрыялістаў — адзін з асноўных элементаў прыроды (вада, зямля, паветра, агонь), якія ляжаць у аснове ўсіх рэчаў. // перан.; чаго або якая. Кніжн. Зыходны элемент, пачатак. Стыхія народнасці часта прарываецца ў стылістыцы твора, каб неспадзявана зазіхацець «сялянскім» слоўцам у паэме, насычанай усімі фарбамі рамантычнага стылю. Бярозкін.
2. Магутныя сілы прыроды, якія не падпарадкуюцца чалавеку. Марская стыхія. □ Стыхія лютавала. Хвалі ўжо захл[і]ствалі сумныя адзінокія постаці робатаў. Шыцік. У барацьбе са стыхіяй прыроды, з рознымі іншымі цяжкасцямі рос і загартоўваўся калектыў шахцёраў. Кулакоўскі. Кіну Справы свае І прыеду ў тую ж хвіліну Дапамагчы ваяваць З непакорнай стыхіяй. Танк. // Моцныя падсвядомыя пачуцці. Пры маляванні вобразаў сялян праяўляецца ў Коласа стыхія гумару. Клімковіч.
3. чаго або якая. З’явы сацыяльнага жыцця, якія не могуць рэгулявацца людзьмі, грамадствам. Стыхія інфляцыі. Стыхія капіталістычнага рынку. Стыхія канкурэнцыі. // Сляпая дзейнасць грамадскага асяроддзя, якое не падпарадкоўваецца арганізацыі і кіраўніцтву. Беразняк пакруціў галавою: — Дробнабуржуазная стыхія засмоктвае, як дрыгва. Сабаленка.
4. перан.; каго-чаго або якая. Прывычнае акружэнне, асяроддзе, кола любімых заняткаў, асноўных інтарэсаў і пад. Арганізоўваць, камандаваць, кіраваць — гэта яго [Сцёпкі] прызванне, яго стыхія. Жычка. Ад доўгага чытання і напружаных думак у Шыковіча забалела галава. Не, даволі дакументаў! Гэта не яго стыхія. Трэба шукаць жывых «чапаеўцаў», яны скажуць больш. Шамякін. — Мая стыхія — гандаль, — катэгарычна адрэзаў Свідраль і зноў, але ўжо ямчэй, усеўся на канапе. Дуброўскі.
[Ад грэч. stoicheion — элемент.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тро́йка, ‑і, ДМ тройцы; Р мн. троек; ж.
1. Лічба 3. Напісаць тройку. // Разм. Назва некаторых прадметаў (аўтобус, трамвай маршруту № 3 і пад.), якія нумаруюцца лічбай 3.
2. Разм. Адзнака аб паспяховасці ў пяцібальнай сістэме са значэннем пасрэдна. Клава думала .. пра тыя тры валы, якія яна недабрала на экзаменах. Усяго тры балы. Гэта тройка па пісьму і чацвёрка па хіміі. Кавалёў. Звычайна за вучнем замацоўваецца ў школе стандарт — троечнік, чацвёрачнік, выдатнік: А ў Тамары былі пяцёркі і тут жа тройкі. Ермаловіч.
3. Ігральная карта, дошчачка даміно з трыма ачкамі. Казырная тройка.
4. Трое коней, запрэжаных поруч у адзін экіпаж. Скача полем тройка коней, Поўны сані ездакоў: Дзед Мароз, Зіма ў кароне І Сняжыначкі з бакоў. Галіноўская. Грукочучы па мёрзлай зямлі, праляцела тройка сытых коней, запрэжаных у доўгую лінейку. Шамякін. // Экіпаж з трыма запрэжанымі ў яго коньмі. Ляціць тройка па дарозе, толькі пыл курыць ды званок пад дугою звініць. Якімовіч.
5. Група з трох чалавек, кіруючая група, створаная для выканання пэўнай работы. Тройка па барацьбе з паводкай. Аператыўная тройка. □ ЦК ЛКСМБ строга патрабаваў ствараць невялікія групы — тройкі, пяцёркі, якія маглі лепш захоўваць канспірацыю. Дзенісевіч. [Андрэй:] — Паны вязуць нарабаванае дабро... Сялян нашых абабралі... Нам дзве гадзіны назад прыслала тройка загад — спусціць з рэек гэты цягнік... Чарот.
6. Касцюм (мужчынскі або жаночы), у які ўваходзіць пінжак (жакет), штаны (спадніца) і камізэлька. Пашыць тройку.
7. Разм. Тры рублі.
•••
На тройках ехаць гл. ехаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́ДАМСТВА,
1) цэнтральная ўстанова або група ўстаноў, якія ўзначальваюць якую-небудзь галіну дзярж. кіравання. Кіраўнікі ведамства ў склад урада не ўваходзяць. У межах сваёй кампетэнцыі ведамствы выдаюць нарматыўныя акты, карыстаюцца правам інспектавання і ведамаснага кантролю. Большасць ведамстваў маюць апрача цэнтральных устаноў мясцовыя органы.
2) Упраўленне ў распараджэнні якога-н. афіц. органа ці асобы.
т. 4, с. 55
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРМІ́СТРАЎСКА-РАДЗЕ́ЦКІ СУД,
мясцовы суд для гараджан у ВКЛ у 14—18 ст. Дзейнічаў адначасова з войтаўска-лаўніцкім судом у гарадах, якія атрымалі прывілей на магдэбургскае права. У склад суда ўваходзілі бурмістры і радцы, колькасць якіх залежала ад памераў горада. Суд разглядаў пераважна нязначныя правапарушэнні мяшчан, цяжбы купцоў і рамеснікаў.
Т.І.Доўнар.
т. 3, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭЛ, Бел,
у акадскай міфалогіі абазначэнне некат. багоў, найперш Энліля. У г. Пальміра (Сірыя) — вярхоўнае бажаство, уладыка свету, галава трыяды багоў, часам эпітэт бога зямлі Арцу ці Арду. У грэч. міфалогіі — цар Егіпта, сын Пасейдона і німфы Лівіі. Належыць да персанажаў, якія не маюць развітой міфалагічнай біяграфіі, але з’яўляюцца родапачынальнікамі пакаленняў будучых герояў.
т. 3, с. 383
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)