ускалма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., каго-што.

Зрабіць калматым; узлахмаціць, растрапаць. — Вось што! — Барыс ускалмаціў Рэме валасы і загадаў: — Маўчок. За справу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фасфары́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае ў сваім складзе фосфар. Фасфарысты чыгун.

2. Тое, што і фасфарычны. Фасфарыстыя хвалі шуршаць за кармой. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

франкіро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. франкаваць.

2. Плата за перавозку і дастаўку паштовых адпраўленняў, грузаў, унесеная наперад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрахт, ‑у, М ‑хце, м.

1. Плата за перавозку грузаў водным шляхам.

2. Грузы, якія перавозяцца на зафрахтаваным судне, а таксама такая перавозка.

[Ням. Fracht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́халь, ‑я, м.

Разм. Палюбоўнік, залётнік. Левашоў ушчыпнуў сакратарку за мяккае месца, кіўнуў на мяне: — Ці не хахаля ты такога знайшла, Шура? Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебаро́б, ‑а, м.

Той, хто займаецца хлебаробствам. Сяўба для хлебароба заўсёды была экзаменам. «Звязда». Напружаную барацьбу за будучы ўраджай вядуць хлебаробы рэспублікі. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ціп-ці́п, выкл.

Вокліч, якім падзываюць курэй. Прытоіцца [хітрун] за плотам, нібы цень, І ціхенька курэй прыманьвае з гарода: «Ціп-ціп! Ціп-ціп!» Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаўкаві́ца, ‑ы, ж.

Тое, што і шаўкоўніца. А за хлявом аж да самай Марачанкі цягнуўся абсаджаны з усіх бакоў шаўкавіцамі школьны агарод. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́ра,

Прысл. да шчыры.

•••

Шчыра дзякаваць — выказваць сардэчную ўдзячнасць каму‑н. за што‑н.

Шчыра кажучы (у знач. пабочн.) — гаварыць адкрыта, гаварыць праўду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпшы́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да шыпшыны. То ён [Віцька].. калючага дзядоўніку назапускаў дзяўчынцы ў валасы, то шыпшынавых зярнятак пасылаў за шыю. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)