pisać

незак. пісаць;

pisać drukowanymi literami — пісаць друкаванымі літарамі;

pisać na maszynie — друкаваць;

jak cię widzą, tak cię piszą прык. відаць сокала па палёце, а саву па паглёдзе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

dziurka

dziurk|a

ж. дзірачка;

~a od klucza — замочная шчыліна;

mieć czego po ~i w nosie — быць сытым чым па горла; мець чаго досыць; мець што па [самую] завязку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

urlop, ~u

м. адпачынак; водпуск;

pójść na urlop — пайсці ў адпачынак;

być na ~ie — быць у адпачынку;

urlop macierzyński — водпуск па догляду дзіцяці;

urlop zdrowotny — адпачынак па хваробе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ве́рхам, прысл.

1. Седзячы на кані, спусціўшы ногі па абодва бакі яго; седзячы на кім‑, чым‑н., як на кані. [Ладынін:] — Хочацца прабегчы па разоры паміж жытам, праехаць верхам на кані... Шамякін. Па аслах, мулах і вярблюдах мараканскія сяляне ездзяць верхам і перавозяць грузы. В. Вольскі.

2. Зверху, па версе. Агонь імкліва пашырыўся і ўзляцеў на верхавіны ялін і соснаў — і пайшоў шумець нізам і верхам. Шчарбатаў.

•••

Верхам сесці на каго гл. сесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстру́кцыя, ‑і, ж.

1. Кіруючыя ўказанні, падрабязныя настаўленні. Гэта быў нават не даклад, а хутчэй інструкцыя: што рабіць камуністам і камсамольцам у гэтыя дні па вёсках, занятых гітлераўцамі. Лынькоў.

2. Даведачнае выданне ў выглядзе брашуры або лістоўкі, якое змяшчае ўказанні па рэгуляванню грамадскай ці вытворчай дзейнасці або правілы карыстання прамысловым вырабам. Інструкцыя па ўкладанню слоўніка. Інструкцыя да тэлевізара. Рабіць па інструкцыі. □ Мы перачытвалі інструкцыю, мянялі шчоткі і ледзь не спалілі матор. Жычка.

[Ад лац. instructio — наказ, настаўленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зае́хаць

1. (унутр чаго-н.) (her)infahren* vi (s); hininfahren* vi (s);

2. (папасці куды-н.) (hn)gerten* vi (s);

куды́ я зае́хаў [папа́ў]? wo bin ich hngeraten?;

3. (наведаць каго-н.) beschen vt, ufsuchen vt;

4. (спыніцца дзе-н.) inkehren vi (s); bsteigen* vi (s) (да каго-н. bei D, куды-н. in D);

5. (па каго-н., па што-н.) bholen vt;

я зае́ду па цябе́ ich hole dich ab

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

1. Праверыць што‑н. па якіх‑н. даных, зрабіць даведку. Пару разоў ён зверыўся па гадзінніку, пэўна мяркуючы расцягнуць зборы да гудка. Гартны.

2. Разм. Зняверыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марыяне́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Тэатральная лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

2. перан. Чалавек, урад, які слепа дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

[Фр. marionnette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нешыро́кі, ‑ая, ‑ае.

Невялікі па шырыні; даволі вузкі. Па баках нешырокай малапаезджанай дарожкі, сярод розных траў і кветак, багата рос і ўжо выспяваў пахучы кмен. Колас. Нешырокая пясчаная вуліца пуставала. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастухо́ў, ‑ова.

Які належыць пастуху. Дзіўна .. гучала звонка-пявучая пастухова труба ў халодным зімовым змроку. Зарэцкі. Юрка па-гаспадарску крочыць па вуліцы і раз за разам звонка страляе пастуховай пугай. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)