пу́льман, ‑а, м.
Тып вялікага пасажырскага або таварнага вагона. Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам. Шамякін.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэферэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Асоба, якая складае або чытае дзе‑н. рэферат.
2. Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях. — Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы. Шамякін.
[Ад лац. referens, referentis — паведамляючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спідо́метр, ‑а, м.
Прыбор, які паказвае хуткасць руху транспартных машын. Як толькі вырваўся [Славік] за горад, даў такі газ, што стрэлка спідометра хутка перапаўзла лічбу 100 і пачала канвульсіўны скакаць, падбіраючыся часам ажно да 120. Шамякін.
[Ад англ. speed — хуткасць і грэч. metreo — вымяраю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумёт, ‑а, М ‑мёце, м.
Намеценая ветрам гурба снегу. Ужо больш месяца ляжыць снег, намяло высокія сумёты на вуліцы, на гародах. Шамякін. Адна дэталь, і чытач ужо бачыць снежныя сумёты, чуе, як рыпіць снег. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узду́мацца, ‑аецца; безас. зак.
Нечакана, раптам прыйсці ў галаву, захацецца. [Яраш] не разумеў самога сябе — чаму раптам уздумалася адгаворваць сябра ад такой пачэснай і высакароднай справы? Шамякін. [Хлапчуком] проста хацелася пабегаць па маёнтку там, дзе ўздумаецца. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалю́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Увесь, ад пачатку да канца. Цалюткі дзень снуюць тут людзі — старыя і малыя, хто за Нёман, хто з-за Нёмана. Колас. // Цэлы, некрануты. Асобна на важкай патэльні прынеслі цалюткага парася. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Аднакр. да шлёпаць (у 1, 3 знач.).
2. перан.; каго. Разм. груб. Забіць. [Крылоў:] — Я маю права шлёпнуць цябе, контра... Але не хочацца ў такі радасны час пэцкаць рукі... Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Уст. Мера дроў, роўная 2 м³. Я ўпаў за шурку дроў, якая была складзена каля самых дзвярэй. Шамякін. Пры самай дарозе стаяла некалькі шурак дроў. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згуртава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан згуртаванага. — Таварышы, — казаў .. [Букрэй], — цяпер вы самі бачыце, што ваша сіла — згуртаванасць, строгі парадак, дысцыпліна. Колас. Лемяшэвіч паціснуў плячамі: яго і радавала такая згуртаванасць калектыву, і бянтэжылі словы пахвалы яму. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі.
2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў і перачытваў школьныя праграмы. Шамякін.
•••
Алімпійскія гульні гл. гульня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)