ваўкала́к, -а, мн. -і, -аў, м.

Паводле паданняў — чалавек (часам мярцвяк), здольны абарочвацца ў ваўка; пярэварацень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выклю́чна.

1. часц. Толькі.

Ён есць в. раслінную ежу.

2. прысл. Асабліва, незвычайна.

В. здольны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амара́льны, -ая, -ае.

Які супярэчыць маралі, пазбаўлены маралі.

А. чалавек.

А. ўчынак.

|| наз. амара́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднаду́мец, -мца, мн. -мцы, -мцаў, м.

Чалавек аднолькавых з кім-н. думак, поглядаў і перакананняў; аднамыснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адукава́ны, -ая, -ае.

Які мае адукацыю, рознабаковыя веды; культурны, выхаваны.

А. чалавек.

|| наз. адукава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злапа́мятны, -ая, -ае.

Які доўга помніць, не даруе прычыненага зла.

З. чалавек.

|| наз. злапа́мятнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэрпрэта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які інтэрпрэтуе што-н.

|| прым. інтэрпрэта́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які наглядае за коньмі, калі коннікі спешваюцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капры́знік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Капрызны чалавек, капрыза.

|| ж. капры́зніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзвыча́йна, прысл.

1. У высокай ступені.

Н. адукаваны чалавек.

2. Вельмі, надта.

Адбылася н. прыемная размова.