ХІ́БНАСЦЬ СРО́ДКАЎ ВЫМЯРЭ́ННЯЎ,

несупадзенне значэння фіз. велічыні, знойдзенага з дапамогай сродку вымярэнняў, з сапраўдным яе значэннем.

Бываюць Х.с.в. абсалютныя (рознасць паміж паказаннямі сродкаў вымярэнняў і сапраўдным значэннем велічыні) і адносныя (адносіны абсалютных хібнасцей да адпаведных сапраўдных значэнняў). Для кожнага тыпу сродкаў вымярэнняў устаноўлены межы дапушчальных хібнасцей. Ёсць сістэматычныя Х.с.в., якія не мяняюцца або мяняюцца заканамерна (напр., з-за няправільна нанесеных метак на шкале прылады) і выпадковыя (напр., што ўзнікаюць ад трэння рухомых частак прылады). Хібнасць мер — вынік несупадзення намінальнага значэння меры з сапраўдным значэннем узнаўляльнай ёю фіз. велічыні.

т. 17, с. 16

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯКАВЕ́НКА Сяргей Яўгенавіч (н. 7.5.1958, Мінск),

бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (2000). Скончыў БДУ (1980). З 1980 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. Навук. працы па малекулярным рассейванні святла ў нематычных вадкіх крышталях. Распрацаваў метады даследавання міжмалекулярных узаемадзеянняў у вадкіх крышталях, тэхналогіі стварэння ўстройстваў адлюстравання інфармацыі з выкарыстаннем вадкакрышт. матэрыялаў.

Тв.:

Электрооптические эффекты для жидкокристаллических дисплеев (у сааўт.) // Выбр. навук. працы БДУ. Мн., 2001. Т. 4;

Индуцированное межмолекулярными взаимодействиями рассеяние света в растворах мезогенов (разам з А.​А.​Мінько) // Спектроскопия и люминесценция молекулярных систем. Мн., 2002.

т. 18, кн. 1, с. 250

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АТЛЕ́Т (ад грэч. athlētēs барэц),

1) спартсмен, які займаецца атлетыкай.

2) Чалавек моцнага складу і вялікай фіз. сілы.

т. 2, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kwant, ~u

м. фіз., хім. квант;

teoria ~ów — квантавая тэорыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zaabsorbować

зак.

1. паглынуць, захапіць;

2. фіз., хім. абсарбіраваць, паглынуць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Dícke I f - таўшчыня́; паўната́; сы́тасць, тлу́стасць; фіз. гушчыня́ (пра вадкасць)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Éigengewicht n -s, -e

1) чы́стая вага́

2) фіз. удзе́льная вага́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Volúmen [vo-] n -s, - і Volúmina

1) фіз. аб’ём

2) том, кні́га

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schlick m -es, -e

1) ці́на; глей

2) фіз. тэх. за́вісь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

spezífisch a

1) спецыфі́чны

2) фіз. удзе́льны;

~es Gewícht удзе́льная вага́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)