Абл. Маленькая падушка. У спальні стаялі два нікеляваныя ложкі, засланым квяцістымі капамі, на іх — пышныя падушкі з маленькай наверсе — ясікам.Пальчэўскі.Тата бухае.. [сяннік] на ложак, мама засцілае прасціной, зверху новай посцілкай, кладзе горачкай падушкі і на самы верх — маленечкі ясік, вышыты валошкамі.Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстрасэ́нс
(ад лац. extra = звыш меры, самы лепшы + sensus = пачуцце, адчуванне)
чалавек, які валодае асобымі біяэнергетычнымі магчымасцямі і звышпачуццёвымі здольнасцямі, якія найчасцей выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння хвароб (параўн.хілер).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
крутасве́т, ‑а, М ‑свеце, м.
Разм. Тое, што і круцель. Пра Яўстрата ў Ельнічах ніхто слова благога не скажа. І пра самога, і пра трох яго сыноў. Праўда, толькі пра трох, бо чацвёрты, самы меншы, Юзік — такі ж крутасвет, што проста дзіва, у каго ён і ўдаўся.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам.Кулакоўскі.Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непрала́зны, ‑ая, ‑ае.
Такі, праз які немагчыма або цяжка прайсці, прабрацца. Непралазная дрыгва раскінулася на дзесяткі кіламетраў.В. Вольскі.Самазвал ірвануўся ўперад, але, праехаўшы некалькі метраў, споўз з дарогі і засеў у непралазнай гразі.Лукша.Сядзіба Васіля ўпіралася ў самы хмызняк, што цягнуўся тут жа густой непралазнай сцяной.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скары́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
Памянш.-ласк.да скарынка (у 1 знач.). Берагчы хлеб, шанаваць самы маленькі кавалачак, кожную скарыначку — прывучалі дзед і бацька.Грамовіч.Да чаго ж мне хацелася свежай хрумсткай скарыначкі!Пальчэўскі.[Мышка] знайшла дзесь скарыначку хлеба і барабаніла ёю аб падлогу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спу́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад спужаць.
2.узнач.прым. Такі, якога спужалі; спалоханы. Закаркала, зляцеўшы з дрэва, спужаная варона, і ўсё зноў сціхла.Машара.// Які выражае спалох. [Міхась] ўявіў сабе такую ж хатку, з акна якое выглядае такі самы бледны твар, такія самыя спужаныя вочы.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́йшына, ‑ы, м.
1.Гіст. Кіраўнік радавой абшчыны, які выбіраецца са старэйшых і самых паважаных яе членаў.
2.Самы вопытны, спрактыкаваны, паважаны член якога‑н. калектыву. Мы ўсе любілі яго [Якуба Коласа]. Маладзейшыя літаратары, мы часта раўнавалі свайго старэйшыну да людзей, якіх ён лічыў сябрамі.Брыль.
•••
Савет старэйшыягл. савет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́дцы, ‑аў; адз.няма.
Разм. Тое, што і сходы. Хвалюючыся і прыглядаючыся да ўсяго, як навічок, .. [Цімка] прайшоў па тэрыторыі будоўлі, па хісткіх сходцах узняўся на будынак.Карпаў.Ідуць па мармуровых сходцах булачніцы, разносчыкі газет, але і ў іх такі самы настрой, і ім гэтаксама, як мне, хочацца спаць.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́шні
1. letzt;
са́мы апо́шні der állerletzte;
апо́шні раз zum létzten Mal;
да апо́шняга ча́су bis vor kúrzem; bis zulétzt;
2. (самы новы) néuest; jüngst;
па апо́шняй мо́дзе nach der néuesten Móde;
3.разм. (дрэнны) der schléchteste, der állerschlimmste;
апо́шні гату́нак die schléchteste Sórte;
4. (малодшы) der jüngste;
5. (толькі што названы) létztere, létztgenannt;
◊
у апо́шні мо́мант, у апо́шняй хві́лі zwíschen Tür und Ángel (пры адыходзе); im (áller)létzten Momént; in (áller)létzter Minúte [Sekúnde] (пра канчатковы тэрмін)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)