прылі́заны, -ая, -ае (разм.).

1. Пра валасы: надта гладка прычасаны.

2. Пра стыль, твор: штучна гладкі, пазбаўлены яркасці, выразнасці.

Прылізаная проза.

|| наз. прылі́занасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўска́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

Ускочыць — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

П. з месцаў.

На вадзе паўскаквалі бурбалкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўсхо́плівацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Усхапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

П. са сну.

На руках паўсхопліваліся пухіры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззвані́ць, -званю́, -зво́ніш, -зво́ніць; зак., што, аб чым, пра што і з дадан. (разм.).

Расказаць усюды, усім.

Р. навіну.

Р. пра свой намер.

|| незак. раззво́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

успо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак., каго-што, пра каго-што і з дадан.

Аднавіць у сваёй памяці.

У. мінулае.

У. пра важнае даручэнне.

|| незак. успаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ін-ква́рта

(лац. in quarto = у чатыры столкі)

у чацвёртую частку аркуша (пра фармат кнігі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

атало́гія

(ад гр. us, otos = вуха + -логія)

навука пра хваробы вушэй, іх лячэнне і прафілактыку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

газе́та

(іт. gazzetta)

перыядычнае, звычайна штодзённае, друкаванае выданне, у якім змяшчаюцца матэрыялы пра бягучыя падзеі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

партыкуля́рны

(лац. particularis)

1) прыватны, неафіцыйны (напр. п. ліст);

2) цывільны, не форменны (пра адзенне).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сафі́я

(гр. sophia = майстэрства, мудрасць)

уяўленне пра сэнсавую напоўненасць рэчаў у антычнай і сярэдневяковай філасофіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)