заўчаснае засыханне раслін у выніку працяглай глебавай і атм. засухі. Асабліва адчувальныя да засухі збожжавыя культуры, у якіх выгаранне (найбольш плямамі, вельмі рэдка вял. масівамі) ва ўмовах Беларусі часцей у 1-й пал. лета, да пачатку фарміравання зерня, у першую чаргу на пясчаных узгорках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛУ́ХА,
самая высокая вяршыня Алтая, ва ўсх.ч. Катунскага хр., у Расійскай Федэрацыі. Складаецца з падзеленых седлавінай Усх. Бялуха (4506 м) і Зах. Бялуха (4440 м), складзеных з гранітаў, гнейсаў і метамарфічных сланцаў. Ледавікі Мёнсу, Вял. Бярэльскі, Мюштуайры, Катунскі і інш., агульнай пл. больш за 70 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЛІ́,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Чэлябінскай вобл., на воз.Вял. Каслі. Узнік у 1747, горад з 1942. 19,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя (25 км ад К.). Машынабуд. з-д, радыёзавод, швейная ф-ка. Стараж. цэнтр маст. чыгуннага ліцця. Музеі: краязнаўчы і маст. ліцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЙНІКІ,
вёска ў Брэсцкім р-не, на левым беразе р. Лясная. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 3 км на Пн ад Брэста. 1216 ж., 230 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДАВА́ЛЬНЫ ГЕНЕРА́ТАР,
маламагутны генератарэл. ваганняў высокай частаты з самаўзбуджэннем у радыёперадатчыках сярэдняй і вял. магутнасці. Ваганні, атрыманыя ад З.г., пераўтвараюцца і ўзмацняюцца адной ці некалькімі далейшымі ступенямі. Адрозніваецца высокай стабільнасцю частаты і незалежнасцю яе ад нагрузкі; у З.г. найб. пашырана кварцавая стабілізацыя частаты (гл.Кварцавы генератар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАТО́Рлёду,
нагрувашчванне крыг у час крыгаходу ў звужэннях і лукавінах рэчышча ракі, на мелях і інш. месцах, дзе ёсць перашкода для праходу лёду. Выклікае рэзкі пад’ём узроўню вады, часам паводкі. Характэрны для рэк, што цякуць з Пд на Пн, узмацняецца на рэках з вял. звілістасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́ЯЦ (лац. Lepus),
сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Размешчана пад сузор’ем Арыён паміж Вял. Псом і Эрыданам. Найб. яркія зоркі 2,6 і 2,8 візуальнай зорнай велічыні; 40 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць ў канцы восені і зімой. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (15.3.1920, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. —29.5.1994),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху, з 1945 на фронце. Стралок, камандзір аддзялення М. вызначыўся ў сак. ў баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1980 працаваў у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПНІКІ,
вёска ў Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на У ад Драгічына, 13 км ад чыг. ст. Драгічын, на шашы Брэст—Пінск. 1420 ж., 578 гаспадарак (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́НДУС (ад франц. pente douce пакаты схіл),
прамавугольная ці крывалінейная ў плане нахіленая пляцоўка для пад’езду да параднага ўвахода, размешчанага над цокалем будынка, а таксама для пад’езду аўтамабіляў на верхнія паверхі ў вял. гаражах. У асобных выпадках замяняе лесвіцы ўнутры і звонку будынкаў і збудаванняў.