пазатыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Заткнуць усё, многія адтуліны.

П. шчыліны пакуллем.

2. Засунуць за што-н., уткнуць куды-н. усё, многае.

П. сякеры за пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазаўчо́ра, прысл.

Напярэдадні ўчарашняга дня, два дні назад.

|| прым. пазаўчара́шні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазафарбо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Зафарбаваць усё, многае.

П. слупкі дыяграм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазахо́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Захапіць усіх, многіх ці ўсё, многае; апярэдзіўшы каго-н., заняць для сябе ўсё, многае.

П. палонных.

П. лепшыя землі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазаціра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Зацерці, выцерці ўсё, многае.

П. надпісы.

2. каго. Сціснуць, заціснуць усіх, многіх.

Ільды могуць пазаціраць малыя судны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазаця́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Зацягнуць куды-н. або ў што-н. усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. лодкі да ракі.

2. што, пераважна безас. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. усё, многае; загаіць усё, многае.

Сажалку пазацягвала раскай.

Раны пазацягвала.

3. што. Туга сцягнуць усё, многае.

П. рукзакі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазацяру́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх.

Снег пазацярушваў сцежкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазачарго́вы, -ая, -ае.

Які робіцца, праводзіцца па-за чаргой ці звыш чаргі.

П. сход.

|| наз. пазачарго́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазача́савы, -ая, -ае.

Не абмежаваны рамкамі часу, які разглядаецца па-за часам.

|| наз. пазача́савасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

пазачыня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Зачыніць усё, многае.

П. вокны і дзверы.

2. каго. Зачыніўшы, пакінуць у памяшканні ўсіх, многіх.

П. птушак у клетках.