Іллі́нка ’грушавае дрэва, плады якога паспяваюць к Ільіну дню, 20 ліпеня’ (Нас.); параўн. рус. бранск. ильи́нка ’гатунак груш, паспяваючых к Ільіну дню’, серб.-харв. ѝлӣњача ’грушы і яблыкі, якія паспяваюць к Ільіну дню’, балг. или́нкы ’тс’. Утворана сцяжэннем словазлучэння Іллін дзень з суф. ‑к‑a, які шырока выкарыстоўваецца ў назвах гатункаў яблык і груш (антонаўка, віноўка, цукроўка і г. д.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

індывідуа́льнасць

(ад індывідуальны)

1) асаблівасці характару і псіхічнага складу, якія адрозніваюць адзін індывідуум ад другога;

2) асоба, індывідуум.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каа́ты

(парт. caati, з індз.)

учэпістахвостыя малпы з вельмі доўгімі канечнасцямі, якія жывуць у трапічных лясах Паўд. Амерыкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

каннекты́вы

(ад лац. con = з, разам + nectere = вязаць)

анат. падоўжныя нервовыя цяжы, якія злучаюць аднайменныя нервовыя вузлы (гангліі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кансуме́нты

(ад лац. consumo = спажываю)

арганізмы, якія харчуюцца жывым арганічным рэчывам (напр. драпежныя жывёлы, паразітычныя арганізмы, насякомаедныя расліны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кантракта́цыя

(ад кантрактаваць)

спосаб нарыхтоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі на аснове дагавораў, якія заключаюцца паміж нарыхтоўчымі арганізацыямі і гаспадарчымі прадпрыемствамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карбо́навы

(ад лац. carbo, -onis = вугаль);

к-ыя кіслоты — арганічныя злучэнні, якія змяшчаюць карбаксільную групу (напр. бензойная кіслата).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карыба́нты

(гр. korybantes)

1) фрыгійскія жрацы багіні Кібелы, якія суправаджалі рэлігійную службу спевамі і танцамі;

2) камедыйныя акцёры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

катэпсі́ны

(ад гр. kathepso = пераварваю)

ферменты, якія каталізуюць расшчапленне пептыдаў і бялкоў у клетках і тканках жывых арганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

клі́ка

(фр. clique = банда)

група людзей, якія імкнуцца любымі сродкамі дасягнуць якіх-н. карыслівых мэт (напр. прыдворная к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)