construction

[kənˈstrʌkʃən]

n.

1) будава́ньне n., будо́ўля f.; будаўні́цтва n.

2) буды́нак -ка m., будо́ўля f., збудава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

cove

[koʊv]

n.

1) мала́я бу́хта, бу́хтачка f.

2) заку́так -ка m., заці́шны куто́к

3) Arch. скляпе́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

castaway

[ˈkæstə,weɪ]

n.

1) чалаве́к, які́ пацярпе́ў крушэ́ньне (вадапла́ва)

2) Figur. вы́радак -ка m.; адры́нуты, адкі́нуты (з грамады́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

pussy

I [ˈpʊsi]

n., pl. pussies

като́к -ка́ m., малы́ кот (і като́к на вярбе́)

II [ˈpʌsi]

adj.

гно́йны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

secluded

[sɪˈklu:dɪd]

adj.

1) адасо́блены, само́тны, адзіно́кі

2) глухі́, заці́шны

a secluded place — заку́так -ка m., заці́шнае ме́сца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

youngling

[ˈjʌŋlɪŋ]

1.

n.

1) малады́ чалаве́к, жывёліна або́ расьлі́на

2) навічо́к -ка́ m.& f.

2.

adj.

малады́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВЯРХО́ВІЧЫ,

вёска ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Высокае. Цэнтр сельсавета. За 26 км на ПнЗ ад г. Камянец, 39 км ад Брэста, 12 км ад чыг. ст. Высока-Літоўск. 678 ж., 267 двароў (1996). Вярховіцкі крухмальны з-д, участак Высокаўскага прамысл.-гандл. камбіната. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, 2 бальніцы, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнікі архітэктуры — Мікалаеўская царква (1933) і царква (пач. 20 ст.).

т. 4, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАБАРО́НЕ (Gaborone),

горад, сталіца Батсваны. Да 1969 наз. Габеронес. Размешчана на Пд краіны. Буд-ва горада, выбранага сталіцай замест г. Мафекінг (на тэр. ПАР), пачалося ў 1964. 133,5 тыс. ж. (1991). Чыг. ст., вузел аўтадарог, аэрапорт. Гандл. цэнтр краіны. З-ды: гарбарны, піваварны; мэблевая ф-ка, прадпрыемствы хім. і буд. прам-сці і інш. Ун-т. Ядро горада — гандл. цэнтр, да якога прылягае раён урадавых і муніцыпальных устаноў. Жылыя кварталы разыходзяцца веерам ад цэнтра да р. Нотвані.

т. 4, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАВА́ЦІЧЫ,

вёска у Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета. За 29 км на ПдЗ ад г. Рэчыца, 60 км ад Гомеля, 12 км ад чыг. ст. Бабічы. 1020 ж., 476 двароў (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. 2 брацкія магілы сав. воінаў. Каля вёскі гарадзішчы мілаградскай (7—3 ст. да н. э.) і зарубінецкай (2 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) культур.

т. 8, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕМА́Л ХУДЖАНДЗІ́ (сапр. Камаладдзін ібн Масуд; ?, г. Худжанд, Таджыкістан — паміж 1391 і 1400),

таджыкскі паэт. Вучыўся ў Самаркандзе і Ташкенце. Аўтар дывана (зб-ка вершаў, складзеных па пэўнай кананічнай схеме), які ўключаў 14 тыс. бейтаў (двухрадкоўяў), захаваліся каля 8 тыс. бейтаў. У вершах матывы асуджэння беднасці, скаргі на адзіноту ў чужыне, крытыка духавенства з пазіцый суфізму. Важнае месца займала тэма кахання. Вершы стылістычна простыя з уласцівай ім каламбурнай рыфмоўкай, багатай аманіміяй.

Тв.:

Рус. пер. — Стихотворения. Душанбе. 1958.

т. 8, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)