усцерагчы́ся сов. устере́чься, убере́чься;

у. ад небяспе́кі — устере́чься (убере́чься) от опа́сности

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяпло́сць: ад ~ці не баля́ць ко́сці посл. пар косте́й не ло́мит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Расчапіўшы, аддзяліцца ад чаго-н.

Адчапіўся вагон.

2. перан. Адысці, адстаць, адвязацца, перастаць дакучаць каму-н. (разм.).

Адчапіцеся вы ад дзіцяці!

3. перан. Пазбавіцца, вызваліцца ад каго-, чаго-н. дакучлівага, непрыемнага, ухіліцца ад выканання чаго-н. (разм.).

|| незак. адчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца і адчапля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

захліпну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

1. Міжвольна спыніць, затрымаць дыханне, папярхнуцца або памерці ад папаўшага ў рот імклівага струменю паветра, дыму і пад.

З. паветрам.

Атака ворага захліпнулася (перан.: пацярпела няўдачу).

2. Адчуць цяжкасць, перабоі ў дыханні (ад якога-н. моцнага пачуцця, смеху, плачу і пад.).

З. ад радасці.

З. ад смеху.

|| незак. захліпа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адшчапе́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (неадабр.).

Той, хто адкалоўся, адышоў ад калектыву, ад свайго грамадскага асяроддзя.

|| ж. адшчапе́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атрэ́сціся, атрасу́ся, атрасе́шся, атрасе́цца; атрасёмся, атрасяце́ся, атрасу́цца; атро́сся, атрэ́слася; атрасі́ся; зак.

Вытрасаючы што-н., ачысціцца ад чаго-н.

А. ад пылу.

|| незак. атраса́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рыч, -ы, ж.

1. Горкі пах, смак.

Г. палыну.

Г. у роце.

2. перан. Горкае пачуццё ад гора, крыўды, няўдачы.

Г. страты.

Г. ад незаслужанай крыўды.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задавальне́нне, -я, н.

1. гл. задаволіць.

2. Прыемнае пачуццё ад паспяховага ажыццяўлення, завяршэння чаго-н.

Атрымаць поўнае з. ад работы.

Пачуццё задавальнення.

Прыняць просьбу з задавальненнем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дур, -у, м. (разм.).

Дурнота, неразумны ўчынак, дзівацтва.

Д. нейкі найшоў на яго.

Выбіць дур з галавы — адвучыць ад якіх-н. звычак, ад чаго-н. нядобрага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усцерагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; усцяро́гся, -церагла́ся; -ло́ся; -ражы́ся; зак.

Зберагчы, усцерагчы сябе ад чаго-н.

У. ад небяспекі.

|| незак. усцерага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)