спадзява́цца несов.

1. (иметь надежду) наде́яться;

с. на шча́сце — наде́яться на сча́стье;

с. знайсці́ згу́бленую рэч — наде́яться найти́ поте́рянную вещь;

с., што ўсё бу́дзе до́бра — наде́яться, что всё бу́дет хорошо́;

2. (рассчитывать) наде́яться, полага́ться;

с. на тава́рыша — наде́яться (полага́ться) на това́рища;

3. в форме 1‑го лица ед. числа употребляется в качестве вводн. сл. наде́юсь;

ты, ~дзяю́ся, і сам гэ́та до́бра разуме́еш — ты, наде́юсь, и сам э́то хорошо́ понима́ешь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

Распу́т1 ’дарога падчас ранняй вясны’: Белы сняжкі разойдуцца, / Быстры рэчкі разальюцца, / Сам к табе прыбуду / Па вялікаму распуту (Кос.). Да распу́цце (гл.) з маскулінізацыяй лексемы (не выключае, што толькі ў песенным ужыванні для захавання рытма і рыфмы) і ўзнаўленнем у сувязі з гэтым гістарычнага ‑т у корані. Параўн. рус. дыял. распу́та ’час, калі дарогі становяцца малапраезнымі; становішча дарог у такі час’.

Распу́т2 ’распуста, разбэшчанасць’ (Растарг.). Нульсуфіксальны субстантыў ад распу́тный ’разбэшчаны’ (Бяльк.), якое ўтворана ад распу́цін ’свавольнік, лайдак’ (Ян.), роспу́ціца ’распуснік’ (ТС), распу́ціцца ’згінуць (?)’ (Яшк. Мясц.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сало́ха ’жаночае імя Саламаніда’, ’дурань, дурніца’ (Нас., Байк. і Некр.), ’неахайная жанчына’ (Мат. Гом., Юрч., Сл. Брэс.). Укр. соло́ха ’ведзьма’, ’жаночае імя’, рус. пск., цвяр. соло́ха ’неахайная касматая жанчына’, ’русалка’. Апелятывы ўтвораны ад жаночага імя Салоха, якое Унбегаун (BSL, 52, 1957, 176), таксама як і Насовіч, 600, выводзіць з Соломонида, якое было распаўсюджана ў XVII–XVIII стст.; Брукнер, KZ, 43, 403 і інш., гл. Фасмер, 3, 714 утвараюць ад грэч. імя Σαλόμη ’Саламея’. Магчыма, сюды ж і гом. самахня́ ’салоха’ з *салахня пад уплывам сам, сама.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саме́ц ’асобіна мужчынскага полу’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дрэва, якое не дае насення’ (Сл. ПЗБ), ’часць сеці, якая непасрэдна прымыкае да «маткі»’ (Маш.), само́к ’самец’ (ТС), самчу́к ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. саме́ц, укр. саме́ць, польск. samiec, samczek, чэш., славац. samec, серб.-харв. са́мац ’адзінокі чалавек’, славен. sámec ’адзінокі чалавек’, ’самец’. Прасл. *samьcь, дэрыват ад *samъсам’. Махэк₂, 537 семантыку назвы тлумачыць тым, што самцы жылі адны, не ўдзельнічаючы ў выхаванні патомства. Форма само́к утворана як паралель м. р. да наз. ж. р. самка, гл. Гл. яшчэ Борысь, 538.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даміно́

(іт. domino, ад лац. dominus = пан)

1) маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча або накідкі з капюшонам (пераважна чорнага колеру);

2) настольная гульня ў касцяныя (або пластмасавыя) пласцінкі з нанесенымі на іх вочкамі, а таксама сам набор гэтых пласцінак для гульні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

і́мпарт

(англ. import, ад лац. importare = увозіць)

1) увоз у краіну замежных тавараў для рэалізацыі іх на ўнутраным рынку (проціл. экспарт 1);

2) агульная колькасць або агульны кошт тавараў, якія дастаўляюцца ў якую-н. краіну з-за мяжы, а таксама сам дастаўлены тавар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

пагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., што.

1. Сагнуць, пакарабаціць усё, многае або што‑н. у многіх месцах. Аднойчы я сам бачыў, як .. [парабкі].. выплюхнулі з цабэрка ваду, а рыдлёўкі пагнулі і закінулі ў крапіву. Бажко. Алёша, закасаўшыся, сам стаяў у размешанай гразі, глядзеў, каб чаго не пагнуць у машыне. Лобан. // Схіліць, нахіліць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. На .. [ стале] у гладышы з адбітым горлам пагнулі галовы прывялыя чырвоныя вяргіні. Пташнікаў.

2. і без дап. Гнуць некаторы час. Узяў дзед кусок скуры, так падэшвы на дзве, пагнуў-пагнуў яго ў руках і пытае: — Колькі за гэта? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўто́граф

(фр. autographe, ад гр. autos = сам + grapho = пішу)

1) уласнаручны, звычайна памятны, надпіс ці подпіс (напр. узяць у пісьменніка а.);

2) аўтарскі рукапісны тэкст (напр. а. верша М. Багдановіча).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

змагчы́ся, змагуся, змошашся, зможацца; зак.

Выбіцца з сілы; аслабець. Вера доўга і адчайна вырывалася, драла пазногцямі твар, крычала, але сілы пакідалі яе, і яна хутка змаглася... Сачанка. Бегаў, ганяўся за конікам Кастусь, урэшце, змогся, стомлена паваліўся на світку і сам не заўважыў, як заснуў... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́йтаўства, ‑а, н.

Гіст.

1. Пасада войта, а таксама праца, звязаная з выкананнем абавязкаў войта. Бусыга разважаў сам з сабою аб сваім войтаўстве, — яно было забяспечана яму панам Крулеўскім. Колас.

2. Адміністрацыйная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім і ў Польшчы ў 15–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)