бараві́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. баравіна.

2. Сорт летняй яблыні, а таксама светла-жоўтыя кісла-салодкія плады гэтага дрэва.

У садзе спеюць баравінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́рмен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік бара¹ ці афіцыянт у бары¹ (у 1 знач.).

|| ж. ба́рменка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак (разм.).

|| прым. ба́рменскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

басурма́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек іншай веры (уст.).

2. Пра несумленнага чалавека (лаянк.).

|| ж. басурма́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. басурма́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца.

|| прым. альта́нкавы, -ая, -ае і альта́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясту́н, вестуна́, мн. вестуны́, вестуно́ў, м. (кніжн.).

Той, хто сваім з’яўленнем нагадвае пра набліжэнне чаго-н.

Гракі — першыя вестуны вясны.

|| ж. вясту́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пласці́на, -ы, мн. -ы, -ці́н, ж.

Тонкая палоса з якога-н. цвёрдага матэрыялу.

Жалезная п.

|| памянш. пласці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

|| прым. пласці́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацані́ць, -цаню́, -цэ́ніш, -цэ́ніць; -цэ́нены; зак., што.

Правесці павышэнне цаны (цэн) на што-н.

|| незак. нацэ́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нацэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхаджа́нін, -а, мн. -джа́не і (з ліч. 2, 3, 4) -джа́ніны, -джа́н, м. Вернік, які належыць да якога-н. прыхода².

|| ж. прыхаджа́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расцэ́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. гл. расцаніць.

2. Устаноўленая на што-н. цана, размер аплаты за што-н.

Знізіць расцэнкі.

|| прым. расцэ́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фарсу́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (спец.).

Прыбор для распыльвання якіх-н. вадкасцей або парашкападобнага паліва ў топках паравых катлоў, цыліндрах рухавікоў і пад.

Ф. паравоза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)