тэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.

У матэматыцы: велічыня, якая валодае кампанентамі ў кожнай з мноства сістэм каардынат, прычым кампаненты пераўтвараюцца па пэўным законе пры пераходзе ад адной сістэмы каардынат да другой.

|| прым. тэ́нзарны, -ая, -ае.

Тэнзарнае вылічэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мушана, прысл.

Не па сваёй волі, ахвоце; з-за неабходнасці. Вымушана ўсміхнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зя́блік, ‑а, м.

Лясная пеўчая птушка з чырванаватым пер’ем па баках; берасцянка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадаспу́ск, ‑а, м.

Труба, па якой спускаюць ваду з вадасховішча праз плаціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збожжапрыёмны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з прыёмам збожжа (па дзяржаўных пастаўках). Збожжапрыёмны пункт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчытамо́рднік, ‑а, м.

Ядавітая змяя сямейства грымучых з буйнымі шчыткамі па галаве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафі́зма, ‑ы, ж.

Назва кожнага з дваццаці раздзелаў, па якія падзелены псалтыр па абраду праваслаўнага богаслужэння. У царкве, скупа асветленай, дзяк чытаў кафізмы. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

право́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць праворнага. [Міканор] бег па зломе страхі, па самым хібе — каб не так крута было, бег з нечакана згаданай хлапечай праворнасцю. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёкамента́тар, ‑а, м.

Спецыяліст, які выступае па радыё з каментарыямі па пытаннях палітыкі, эканомікі, мастацтва, спорту і пад., а таксама той, хто вядзе рэпартаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тыпа́ж, -у, м.

1. Сукупнасць тыпаў узораў, мадэлей якіх-н. дэталей, вырабаў.

Т. самалётаў.

2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога-н. грамадскага разраду, тыпу людзей.

Нацыянальны т.

3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх знешніх дадзеных для пэўнай ролі.

Т. узяты з жыцця.

|| прым. тыпа́жны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)