дзе́яч, ‑а, м.

Асоба, што вызначылася ў якой‑н. галіне грамадскай дзейнасці. Дзяржаўны дзеяч. Дзеяч навукі. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР. Грамадскі дзеяч. □ За гады савецкай улады многа выдатных людзей з’явілася ў беларускім Палессі. Гэта дзеячы народнай гаспадаркі, дзеячы ператварэння і ўдасканалення краю, дзеячы навукі і культуры. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канспіра́цыя, ‑і, ж.

Сістэма і метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі. Сабаленка. Лабановіч, захоўваючы канспірацыю, нават Турсевічу не казаў, што едзе ў Мікуцічы. Колас.

[Ад лац. conspiratio — змова, загавор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карале́ва, ‑ы; Р мн. ‑леў; ж.

1. Жан. да кароль (у 1 знач.). // перан.; чаго або якая. Разм. Пра жанчыну, якая вылучаецца сярод іншых у якіх‑н. адносінах, у якой‑н. дзейнасці. Каралева балю. Каралева прыгажосці.

2. Жонка караля.

3. Разм. У шахматах — тое, што і ферзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насту́пнік, ‑а, м.

Разм.

1. Прадаўжальнік дзейнасці каго‑н.; пераемнік. Мы сагрэем планету Сваімі рукамі, Каб наступнікам нашым Паднесці, як дар. Макаль.

2. Той, хто заняў месца або пасаду свайго папярэдніка. Тры дні вадзіў Кастусь Серада новага старшыню па палетках «Чырвонай Нівы», перадаючы іх свайму наступніку. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыро́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы ад нараджэння. Прыроджаны імунітэт. Прыроджаны парок сэрца. □ У яе быў прыроджаны такт і уменне трымаць сябе сярод школьнікаў. Колас.

2. Які ў найвышэйшай ступені валодае якімі‑н. уласцівасцямі, якасцямі для якой‑н. дзейнасці. Прыроджаны тэхнік. □ [Расолава:] — На маю думку, Іванова — прыроджаны хірург. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тэалогіі, звязаны з вывучэннем тэалогіі. Яго [Сматрыцкага] глыбока аргументаванае мысленне не ўкладвалася ў вузкае рэчышча тэалагічных догмаў, і свае тэарэтычныя довады, накіраваныя супраць незаконнай, злачыннай дзейнасці каталіцка-уніяцкіх ідэолагаў, ён чэрпаў з сусветнай літаратурнай скарбніцы і звычаёвага народнага права. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарва́тэр, ‑у, м.

Водны шлях для бяспечнага плавання суднаў, вызначаны сігнальнымі знакамі. Параходы ідуць вузкім фарватэрам, абмежаваным бакенамі. Лынькоў. // перан. Асноўная лінія, кірунак дзейнасці, творчасці і пад. [П. Броўка] з добрым эстэтычным густам наследуе традыцыю Маякоўскага, як і традыцыі іншых паэтаў, чыя творчасць знаходзіцца ў фарватэры савецкай паэзіі. Ярош.

[Гал. vaarwater ад varen — плаваць, рухацца і water — вада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэнсіфіка́цыя

(фр. intensification, ад п.-лац. intensivus = напружаны + facere = рабіць)

павелічэнне напружанасці, прадукцыйнасці, узмацненне дзейнасці (напр. і. вытворчасці).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кімагра́фія

(ад гр. kyma = хваля + -графія)

метад даследавання дзейнасці пэўных органаў (напр. сэрца, вен, мышцаў) пры дапамозе кімографа.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дыя́стала

(гр. diastole = расшырэнне)

рытмічнае расслабленне мышцы сэрца; разам з сісталай (скарачэннем мышцы сэрца) складае цыкл сардэчнай дзейнасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)