рэанімато́лаг

(ад рэанімацыя + -лаг)

спецыяліст у галіне рэаніматалогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сексо́лаг

(ад секс + -лаг)

спецыяліст у галіне сексалогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

семіто́лаг

(ад семіты + -лаг)

спецыяліст у галіне семіталогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тапо́граф

(ад тапаграфія)

спецыяліст у галіне тапаграфіі 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

уро́лаг

(ад ура- + -лаг)

спецыяліст у галіне уралогіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манапо́лія, ‑і, ж.

1. Выключнае права на вытворчасці продаж або промысел чаго‑н. Дзяржаўная манаполія. // перан. Выключнае права карыстання чым‑н.; перавага, першынство ў якой‑н. галіне.

2. Капіталістычнае аб’яднанне, якое ставіць сваёй мэтай панаванне ў якой‑н. галіне гаспадаркі і атрыманне максімальнага прыбытку. Капіталістычныя манаполіі ў Расіі былі цесна звязаны з царскім урадам. У краінах, якія арыентуюцца на сацыялізм, праводзіцца нацыяналізацыя ўласнасці імперыялістычных манаполій. Брэжнеў.

[Грэч. monopolia ад mónos — адзін і poleō — прадаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

некампетэ́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае дастатковых ведаў у галіне чаго‑н.; недасведчаны ў чым‑н. Некампетэнтны чалавек. // Які сведчыць аб адсутнасці дастатковых ведаў; негрунтоўны. Некампетэнтны водзыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загі́бшчык, ‑а, м.

Разм. Той, хто адхіляецца ад афіцыйнай лініі ў галіне якой‑н. дзейнасці. — А ты, Андрэй, памаўчаў бы! Ведаем, як ты праводзіў калектывізацыю... Загібшчык!.. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфарма́тар, ‑а, м.

Той, хто праводзіць рэформу ў якой‑н. галіне; пераўтваральнік. Гаварыць Анатоль Парфенавіч умее. На словах, здаецца, зямны шар перавярнуў бы. Паслухаеш — такі рэфарматар. Мыслівец.

[Лац. reformator.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pioneer [ˌpaɪəˈnɪə] n.

1. (in) першаадкрыва́льнік, піяне́р;

They were pioneers in the field of microsurgery. Яны былі першаадкрывальнікамі ў галіне мікрахірургіi.

2. пе́ршы пасяле́нец;

the early pioneers of the Dakota territory пе́ршыя пасяле́нцы на тэрыто́рыі Дако́ты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)