1. Тое, чым хто‑н. займаецца; праца, справа. Род заняткаў. Знайсці сабе занятак. □ Напячы ў прыску бульбы! Хто адмовіцца ад такога прыемнага занятку?Гамолка.У цёплыя дні Міколка лазіў з бацькам у рэчку і мацаў ракаў. Да чаго ж прыемны занятак.Лынькоў.
2.толькімн. (заня́ткі, ‑аў). Разм. Вучэбныя практыкаванні, урокі. Семінарскія заняткі. Заняткі ў сетцы партыйнай асветы. □ Лабановіч, прыйшоўшы на заняткі, заўважыў, што паловы вучняў няма.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бра́га, ‑і, ДМ бразе, ж.
1. Рошчына з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт. // Адходы пасля такой перагонкі ў выглядзе рэдкага цеста. Каля хлеўчука ў кутку грэўся на сонцы здаравенны вяпрук.., адкормлены брагай.Дуброўскі.
2. Пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам; бражка. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п’яным рабіўся.Колас.[Шаблюк:] — Хадзем, я вас мядовай брагай пачастую.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размазня́, ‑і, ж.
1. Рэдкая каша, вельмі густы нясмачны суп і пад.
2.м. і ж.Разм. Аб нерашучым слабавольным чалавеку. Не мог [сакратар райкома] згадзіцца, як ні стараўся сам сябе запэўніць, што Панасюк размазня, якому толькі ў канцылярыі чарцяжы чарціць і падносіць іх начальству...Васілевіч.[Андрэй:] — І жыта ад бульбы адрозніваеце? [Кудрыцкая:] — Гэта рэдактару абавязкова? Добра, калі з гэтым начальнік спраўляецца. — А-а-а, думаў, што размазня, ажно з язычком.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упраўле́нне, ‑я, н.
Адміністрацыйная ўстанова або орган установы, арганізацыі і пад., які кіруе пэўнай галіною гаспадарчай, навуковай, ваеннай і іншай дзейнасці. Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне. Упраўленне чыгункі. □ Ужо мінуліся суткі, як камісар пакінуў ўпраўленне палітычнай прапаганды фронта.Лынькоў.// Будынак, памяшканне, у якім знаходзіцца такая ўстанова або такі орган. [Васіль Пятровіч і Барушка] выйшлі з упраўлення і закрочылі па пустэльнай плошчы Свабоды.Карпаў.//Разм. Супрацоўнікі такой установы або такога органа. Упраўленне выехала на ўборку бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Баланда́ ’вельмі рэдкая, няўдалая яда’ (Вешт.), ’яда з мятай бульбы’ (Лысенка, ССП), ’суп з бульбы і мукі, забелены малаком, зацірка’ (Мат. Гродз.). Параўн. рус.бала́нда́ ’від яды, баланда; бацвінне; зацірка; бульба з цыбуляй і г. д.; від лебяды, бацвінне; абрызглае малако’; ’балбатун, пустаслоў’. Усё да дзеяслова. Параўн. рус.бала́ндать, бала́ндить ’баўтаць; рашчыняць на вадзе муку; баўтаць нагамі; займацца пустымі размовамі’, укр.баланді́ти ’балбатаць, гаварыць’, баланда ’марудны, нехлямяжы чалавек; балбатун, пустамеля.’ Параўн. і чэш.blandat (Махэк₁, 33) ’балбатаць, гаварыць’. Зыходнае *balandati (гукапераймальнае?) ’баўтаць, размешваць’ → 1) ’рабіць яду наспех’ (адсюль і ’дрэнная яда, зацірка’); 2) ’балбатаць, гаварыць’. Няма падстаў гаварыць аб запазычанні ўсёй групы слоў з літ. мовы (надта многа значэнняў, якія не выводзяцца з літ. ’лебяда’). Запазычанае, мабыць, толькі бала́нда (< літ.balánda ’Chenopodium’). Аб запазычанні гл. Фасмер, 1, 113 (там і ранейшая літ-pa); Шанскі, 1, Б, 21; Урбуціс, Baltistica, 1969, V (I), 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
hull
I[hʌl]1.
n.
1) луска́f. (цыбу́лі), лупі́на, шалупі́на f. (бу́льбы); ску́рка, лупі́нка пло́да, мякі́на f
2) уся́кае во́нкавае по́крыва; канвэ́рт -а m.
2.
v.t.
абдзіра́ць шалупі́ньне, лупі́ну, ску́рку; абіра́ць з лупі́ны, лу́шчыць, ачышча́ць зе́рне ад мякі́ны
II[hʌl]
n.
ко́рпус карабля́; карка́с, касьця́к дырыжа́бля
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ако́п 1
1. Земляны вал, насып з траншэяй (Слаўг.).
2. Капец бульбы, абкладзены саломай і абсыпаны зямлёй на зіму (Гарад.Касп.).
3. Бліндаж (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
пераво́р Перааранае поле пасля капання бульбы; другі раз узаранае поле; вымаклы і другі раз заараны пасеў (Слаўг.).
□ ур. Перавор (поле) каля в. Яскавічы Сал.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
надави́тьсов.
1.(нажать) наці́снуць; прыці́снуць;
надави́ть кно́пку наці́снуць кно́пку;
2.(выжать в каком-л. количестве чего-л.) наці́снуць, мног. панаціска́ць;
4.(умертвить, уничтожить много чего-нибудь, кого-нибудь) надушы́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАСІ́ЛКА,
машына для скошвання сеяных і прыродных траў і інш. раслін. Бываюць: трактарныя (навясныя. паўнавясныя, прычапныя), самаходныя, конныя і ручныя малагабарытныя матарызаваныя; 1-, 2-, 3- і 5-брусавыя (захоп аднаго бруса 2,1 м); з сегментна-пальцавым і ратацыйна-дыскавым рэжучым апаратам. Прыводзяцца ў дзеянне ад вала адбору магутнасці трактара або ад хадавых колаў.
Уласна К. скошваюць траву і ўкладваюць яе ў пракос або збіраюць у валкі. Шырыня захопу да 10 м, прадукцыйнасць да 9,7 га/гадз. К.-здрабняльнікі скошваюць траву, нізкасцябловую кукурузу і інш. сіласныя культуры, адначасова здрабняюць іх і падаюць атрыманую масу ў бункер ці прычэп для транспартавання. Могуць выкарыстоўвацца для скошвання бацвіння бульбы і коранеклубняплодаў. Агрэгатуюцца з трактарамі «Беларусь» і інш. Прадукцыйнасць да 45 т/гадз. К.-плюшчылкі (самаходныя або прычапныя) адначасова скошваюць, расплюшчваюць сцёблы сеяных бабовых траў і ўкладваюць іх у валок ці рассцілаюць на ржышчы. Расплюшчванне сцёблаў паскарае іх сушку і садзейнічае захаванню лістоў — найб. пажыўнай ч. раслін. Плюшчыльны апарат — вальцы з гладкай, фігурнай або рабрыстай паверхняй. Шырыня захопу да 5 м, прадукцыйнасць да 5 га/гадз.