горад на ПдЗ Францыі. Адм. ц. дэпартамента Ніжнія Пірэнеі і гіст.вобл. Беарн. Засн. ў 12 ст. Каля 100 тыс.ж. (2000). Вузел аўтадарог, чыг. вузел (лінія ў Іспанію праз перавал Сампорт). Прам-сць; маш.-буд., харч., тэкст., абутковая. Ун-т. Цэнтр турызму. Горнакліматычны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІ́ЧНАЯ АРХІТЭКТУ́РА,
творчы кірунак, у аснове якога ляжыць прынцып падпарадкавання формы архітэктурнага твора яго зместу. Узнікла ў 1-й пал. 20 ст. як рэакцыя супраць акадэмізму, рацыяналізму і эклектыкі. Ідэі арганічнай архітэктуры закладзены ў 1890-я г.амер.арх. Л.Салівенам, развіты ў тэорыі і практыцы буд-ва яго вучнем Ф.Л.Райтам. Канцэпцыі арганічнай архітэктуры зыходзяць з цеснай сувязі архітэктуры з прыродай, грунтуюцца на бесперапыннасці арх. прасторы, на праектаванні «з сярэдзіны — да навакольнага асяроддзя», рацыянальным выкарыстанні якасцяў буд. матэрыялаў, увядзенні элементаў нар. творчасці; сама функцыя будынка не абмяжоўвалася тэхнал. і фізіял. фактарамі, а ўключала і эстэтычны, таму арх. твор уяўляў сабой цэласны арганізм.
Пад уздзеяннем ідэй арганічнай архітэктуры склаліся рэгіянальныя арх. школы ў сканд. краінах (творчасць А.Аалта і інш.); у ЗША прынцыпы арганічнай архітэктуры выкарыстоўвала т.зв. каліфарнійская школа на чале з Р.Нейтрай. У 1940-я г. тэорыя падхоплена ў Італіі арх. Б.Дзэві; у 1945 у Рыме створана група АРАО (Associazione per Architettura Organica, Асацыяцыя арганічнай архітэктуры), якая падкрэслівала гуманіст. кірунак асн. палажэнняў арганічнай архітэктуры. Дыяпазон арганічнай архітэктуры быў абмежаваны гал. чынам буд-вам асабнякоў, вілаў, загарадных атэляў; у 1960-я г. арганічная архітэктура растварылася сярод рацыяналістычных кірункаў архітэктуры. Прынцыпы формаўтварэння, выпрацаваныя арганічнай архітэктурай, выкарыстоўваюцца ў бел. архітэктуры.
Літ.:
Райт Ф.Л. Будущее архитектуры: Пер. з англ.М., 1960;
Zevi B. Towards an organic architecture. London, 1950.
Да арт.Арганічная архітэктура. Дом над вадаспадам. Арх. Ф.Л.Райт. 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БААТО́У,
горад на Пн Кітая, у аўт. раёне Унутраная Манголія, на суднаходным участку р. Хуанхэ. 1,2 млн.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Адзін з асн. металургічных цэнтраў краіны. Машынабудаванне, кам.-вуг., эл.-энергет., ваенная, буд., тэкст.прам-сць. У раёне Баатоу — здабыча жал. руды і каменнага вугалю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРЫ́ЛАВЫЯ ЛА́КІ, поліакрылавыя лакі,
растворы поліакрылатаў і іх вытворных у арган. растваральніках. Утвараюць святло-, атмасфера- і водаўстойлівыя пакрыцці з добрай адгезіяй да металу. Выкарыстоўваюць для аховы ад карозіі алюмінію і яго сплаваў; эмалевыя фарбы на іх аснове — у авіяц. і аўтамаб. прам-сці, вытв-сці буд. канструкцый і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМХАТЭ́П старажытнаегіпецкі архітэктар, вучоны, вярхоўны саноўнік (каля 28 ст. да н.э.). Жыў у г. Мемфіс. Кіраўнік усіх буд. работ пры фараоне Джосеры. Стварыў новы тып велічнай царскай грабніцы — ступеньчатую піраміду (выш. 60 м) і памінальны храм Джосера ў Сакары. Першы дэкарыраваў пабудовы паўкалонамі развітых маст. форм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ТБУС (Cottbus),
горад на У Германіі, зямля Брандэнбург, на р. Шпрэе. Горад з 1409. 123 тыс.ж. (1992). Гал. горад гіст. вобласці Ніжнія Лужыцы. Вузел чыгунак і аўтадарог. Старадаўні тэкст. цэнтр: суконная, шарсцяная, швейная прам-сць. Прадпрыемствы маш.-буд. і харчасмакавай прам-сці. Арх. помнікі 14—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЛЕ́ЎШЧЫНСКАЕ РАДО́ВІШЧА ПЯСЧА́НА-ЖВІРО́ВАГА МАТЭРЫЯ́ЛУ У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Крулеўшчына. Паклад звязаны з флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Разведаныя запасы 40,5 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,2—14,6 м, ускрышы (торф, гліністы пясок) да 7 м. Жвір і пясок прыдатныя для дарожнага буд-ва. А.П.Шчураў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРА́СІКІ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хонсю, у прэфектуры Акаяма. 417 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел каля ўзбярэжжа Унутр. Японскага м.Прам-сць: тэкст., нафтаперапр., хім., авіяц., аўтамаб., металургічная, электрамаш.-буд., паліграфічная. Вытв-сцьмед. абсталявання. Арх. помнік: забудова 16—18 ст. у стылі курасікі. Музеі. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУСТАНА́Й,
горад у Казахстане, цэнтр Кустанайскай вобл., на р. Табол. Засн. ў 1883, у 1893—95 наз. Нікалаеўск. 233,9 тыс.ж. (1995). Чыг. вузел. Прам-сць: металаапр., хім. (хімвалакно), лёгкая, харч., мэблевая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Здабыча жал. руды (Кустанайскі жалезарудны раён). 2 ВНУ. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «КАМУНА́РКА».
Буд-ва пачата ў 1930 у Мінску. У 1931 выпушчана першая прадукцыя. У Айч. вайну разбурана. У снежні 1944 адноўлена. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. віды прадукцыі: карамель, дражэ, ірыс, шакаладныя цукеркі, шакаладныя пліткі, какава-парашок, вафлі.
Прадукцыя Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».