аб’ём вады, які працякае праз папярочнае сячэнне патоку за адзінку часу. Выражаецца ў кубічных метрах за секунду (м³/с), для малых вадацёкаў у літрах за секунду (л/с). Рэгулярнае вымярэнне Р.в. праводзіцца на гідралагічных пастах. Вымяраецца гідраметрычнымі вяртушкамі, радзей паплаўкамі, на малых вадацёках — з дапамогай вадазліваў, на гідратэхн. збудаваннях — расхадамерамі. На аснове сістэматычных вымярэнняў Р.в. вылічаюць іх сярэднясутачныя, сярэднямесячныя, сярэднешматгадовыя, а таксама макс. і мінім. велічыні і характарыстыкі сцёку. Для падліку сцёку вады паводле даных штосутачных вымярэнняў выкарыстоўваецца крывая расходу вады — графік, які паказвае сувязь паміж расходамі і ўзроўнямі вады ў дадзеным сячэнні патоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ТЭРМАДЫНАМІ́ЧНАЯ,
стан тэрмадынамічнай сістэмы, у які яна самаадвольна пераходзіць, калі знаходзіцца ў пастаянных знешніх умовах ці з’яўляецца замкнутай. Працэс такога пераходу наз.рэлаксацыяй.
Пры Р.т. спыняюцца неабарачальныя працэсы (напр., дыфузія, цеплаправоднасць, тэрмадыфузія). Неабходныя ўмовы Р.т. — роўнасць ва ўсіх пунктах сістэмы тэмпературы, ціску, хімічных патэнцыялаў для кожнай яе кампаненты і інш. Гэтыя параметры могуць мець у невялікіх аб’ёмах малыя ваганні адносна сваіх сярэдніх значэнняў (флуктуацыі). Дастатковая ўмова Р.т. — экстрэмум аднаго з патэнцыялаў тэрмадынамічных. Напр., у ізаляванай сістэме (мае фіксаваныя энергію і аб’ём) Р.т. адпавядае максімум энтрапіі, у сістэме з фіксаванымі т-рай і аб’ёмам — мінімум свабоднай энергіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭА́ЛЬНАЯ ЗАРАБО́ТНАЯ ПЛА́ТА,
эканамічны паказчык, што вызначае аб’ём прадметаў спажывання і паслуг, які работнік можа набыць на свае грошы, атрыманыя ў форме аплаты працы; састаўная частка рэальных даходаў насельніцтва. Яе велічыня залежыць ад памеру аплаты ў адпаведнасці з колькасцю і якасцю працы і ад цэн на тавары і паслугі, падаткаў і інш. Вылічваецца ў працэнтах ці як каэфіцыент і вызначае суадносіны паміж намінальнай (грашовай) заработнай платай і індэксам цэн на тавары і паслугі ў дадзены перыяд за вылікам спагнаных падаткаў і ўзносаў. Памяншэнне Р.з.п. звязана з інфляцыяй, калі яна не кампенсуецца павелічэннем, індэксацыяй заработнай платы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВІ́СЛАЧ»,
гасцініца ў Мінску. Пабудавана ў 1938 (арх. А.П.Воінаў). Да 1987 наз. «Беларусь». У кампазіцыі 5-павярховага будынка вылучаны 6-павярховы вуглавы паўкруглы ў плане аб’ём з цэнтр. уваходам. Да яго пад прамым вуглом прымыкаюць бакавыя крылы. Пластыку фасадаў ствараюць рытмічна пастаўленыя трохчвэртныя калоны без баз і капітэлей, якія падтрымліваюць атыкавы паверх. Калоны цэнтр.ч.найб. па маштабе. У Вял.Айч. вайну гасцініца спалена, адноўлена паводле праекта аўтара ў 1947. У 1978 рэстаран гасцініцы рэканструяваны і расшыраны (арх. Л.Мельнік, інтэр’еры аформлены скульпт. А.Глебавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ПАВІЦКІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). Размешчаны за 300 м на ПдЗ ад в. Сіпавічы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун шэрага дробназярністага граніту кіроўнага тыпу. Даўж. 3,9 м, шыр. 2,7 м, выш. 1,4 м, у абводзе 10,9 м, аб’ём 7,8 м³, маса каля 20,7 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. гадоў назад з У Швецыі. Мае прасападобную форму, на верхняй пляцоўцы захавалася паўсферычная выемка (дыяметр 5 см, глыб. 3 см) з адшліфаванымі сценкамі. Ямка зроблена чалавекам каля 2—2,5 тыс. гадоў назад. У старажытнасці валун меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛЬЧЫЦКІЯ КАНГЛАМЕРА́ТЫ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны за 1,4 км на Пн ад в. Забалацце Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. Назва ад былой в. Смольчыцы. 15 камлыг (даўж. больш за 3 м), з іх найб.даўж. 11,8 м, шыр. 6,2 м, выш. 7,8 м, у абводзе 23,7 м, аб’ём 303 м³, маса каля 802 т. Утварыліся ў выніку цэментацыі карбанатным растворам водна-ледавіковых пясчана-жвірова-галечных і пясчана-жвіровых з валунамі адкладаў, што чаргуюцца паміж сабой (магутнасць слаёў 0,1—1,5 м). С.к. — эталон карбанатных новаўтварэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДВО́РСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1992). Размешчаны за 400 м на ПдУ ад в. Стары Двор Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Шэры дробназярністы граніт. Даўж. 3,8 м, шыр. 2,2 м, выш. 0,5 м, у абводзе 9 м, аб’ём 2,2 м³, маса каля 6 т. Прынесены ледавіком 20—18 тыс.г. назад са Скандынавіі. На верхняй пляцоўцы захаваліся 7 выемак дыяметрам 4—5 см, глыб. 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам каля 2—2,5 тыс.г. назад. Размеркаванне ямак нагадвае люстраны адбітак малюнка сузор’я Вял. Мядзведзіцы. У старажытнасці меў культавае значэнне.
працэнтная стаўка, пад якую цэнтр. банк краіны (напр., Нац. банк Рэспублікі Беларусь) выдае крэдыты камерцыйным банкам для папаўнення іх грашовых рэзерваў і крэдытавання прадпрыемстваў, камерцыйных фірм, прадпрымальнікаў. Мяняецца ў залежнасці ад попыту на крэдыты, існуючых рэсурсаў і тэмпаў інфляцыі. С.р. цэнтр. банк можа рэгуляваць узровень ліквіднасці камерцыйных банкаў, іх крэдытную актыўнасць, аб’ём грашовай масы ў краіне, а таксама валютны курс і плацежны баланс. Яна вызначае ўмовы рынку каштоўных папер, адлюстроўваецца на адносінах насельніцтва да ашчаджання і інвестыцый.
Літ.:
Деньги, кредит, банки. Мн., 1997;
Деньги. Кредит Банки. Ценные бумаги: Практикум. М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБО́ТНІЦКІ КАСЦЁЛ СВЯТО́ГА УЛАДЗІСЛА́ВА,
помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Суботнікі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1904—07 з цэглы па фундацыі графа У.Умястоўскага. Прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2-схільным дахам, 5-гранная апсіда — вальмавым, сім. сакрысціі — 2-схільнымі дахамі. Масіўная 3-ярусная вежа на гал. фасадзе завершана высокім шатром. Сцены рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі, аконныя праёмы маюць стральчатыя і арачныя завяршэнні. Па баках вежы — невял. гранёныя аб’ёмы. У Вял.Айч. вайну быў часткова разбураны. У 1947 адноўлены, накрыты чарапіцай, у 1972 перакрыты бляхай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЛЕ́ЦКАЯ УСПЕ́НСКАЯ ЦАРКВА́,
помнік архітэктуры 19 ст. ў в. Сялец Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудавана ў 1870 з цэглы. У плане — выцягнутая па падоўжнай восі кампазіцыя, што ўключае званіцу, трапезную, асн.аб’ём з бакавымі парталамі, 5-гранную апсіду, да якой прымыкаюць дзяканнік і ахвярнік. Арх.-дэкар. аздабленне засн. на спалучэнні традыцый класіцызму (апрацоўка сцен пілястрамі тасканскага ордэра, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленні паўкруглых аконных праёмаў асн. аб’ёму) і характэрных форм маскоўскай архітэктуры 17 ст. (канстр. схема званіцы — васьмярык на чацверыку, шатровы дах з цыбулепадобнай галоўкай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежы-званіцы).