адзін з трох асн. цэнтраў дзяржаўнасці ў Стараж. Русі 8—9 ст. Згадваецца араб., перс. і сярэднеазіяцкімі географамі 9—10 ст. разам з Артаніяй і Куявіяй. Большасць даследчыкаў лічаць С. паліт.аб’яднаннеслав. плямён вакол воз. Ільмень (гл.Славене), а яе сталіцу — г. Салаў (Слава) атаясамліваюць са стараж.Ноўгарадам або яго папярэднікам. Існуе таксама гіпотэза, што С. была адным з цэнтраў першапачатковай Наддняпранскай Русі (Пераяслаў). У некат. раннесярэдневяковых крыніцах С. называюць дзярж. ўтварэнні палабскіх і балт. славян, а таксама Польшчу.
аб’яднанне гурткоў «Народнай волі» Беларусі і Літвы ў 1881—84. Створана па ініцыятыве выканкома «Народнай волі» пад кіраўніцтвам Віленскай цэнтр. групы. У сферу дзейнасці арг-цыі паводле «Статута Віленскай цэнтральнай групы» ўвайшлі Віленская, Віцебская, Гродзенская, Ковенская, Магілёўская і Мінская губ. Ставілася мэта «пашырыць рэвалюцыйную арганізацыю на свой раён і давесці яе да такой ступені сілы, каб у момант перавароту гэтая мясцовасць пайшла за партыяй». У арг-цыю ўвайшлі нарадавольскія гурткі Вільні, Мінска, Гродна, Віцебска, Магілёва, Гомеля, Рагачова, Оршы, Беластока і інш. гарадоў краю. Былі арганізаваны новыя рабочыя гурткі, у Мінску і Магілёве наладжаны выраб фальшывых дакументаў, у Віцебску створана вял.б-ка нелегальнай л-ры, падрыхтавана да работы падп. друкарня. Наладжаны кантакты з замежным цэнтрам, ваен. арг-цыяй «Народнай волі», Польска-літоўскай сац.-рэв. партыяй, партыяй «Пралетарыят». Пасля арышту ў ліп. 1882 амаль усяго складу выканкома «Народнай волі» адносіны арг-цыі з цэнтрам былі разбураны. На гэтым этапе сярод нарадавольцаў краю стала папулярнай ідэя фарміравання груповак па нац. прыкмеце. Да сярэдзіны 1883 уплыў Віленскай цэнтр. групы і міжгуртковыя сувязі аслабелі. Кансалідуючай сілай выступала «Маладая партыя Народнай волі» (апазіцыйная плынь), члены якой лічылі неабходным засяродзіцца на прапагандзе сярод рабочых, адстойвалі прынцып федэрацыі і большай аўтаномнасці мясц. груп. Вясной 1884 па краі пракацілася хваля рэпрэсій, сувязі паміж гурткамі перапыніліся, паступова аб’яднанне нарадавольцаў краю перастала існаваць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
union[ˈju:niən]n.
1. саю́з; задзіно́чанне, аб’ядна́нне; у́нія;
the former Soviet Union былы́ Саве́цкі Саю́з;
students’ union студэ́нцкі клуб;
the UnionА́нгла-шатла́ндская у́нія (1707 г.); А́нгла-ірла́ндская у́нія (1801 г.)
2. прафсаю́з
3.dated шлю́бны саю́з
4.fml адзі́нства, зго́да;
in perfect union у по́ўнай зго́дзе
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кансаліда́цыя
(лац. consolidatio)
1) аб’яднанне асобных людзей, груп, арганізацый, грамадскіх сіл для барацьбы за агульныя мэты;
2) ператварэнне кароткатэрміновых даўгавых абавязацельстваў у доўгатэрміновыя (напр. к. пазык).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
картэ́ль
(фр. cartel, ад іт. cartello)
1) аб’яднанне прадпрыемстваў якой-н. галіны прамысловасці з мэтай забяспечыць панаванне на рынках збыту;
2) уст. пісьмовы выклік на дуэль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АГУ́ЛЬНАЯ А́ФРА-МАЎРЫКІ́ЙСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (Organisation Commune Africaine et Mauricienne; ОКАМ),
аб’яднанне афрыканскіх дзяржаў. Створана на базе Афра-малагасійскага саюза (засн. ў 1961; з 1964 Афра-малагасійскі саюз эканам. супрацоўніцтва, у 1965—74 Агульная афра-малагасійская і маўрыкійская арг-цыя). Уваходзяць (1994): Бенін, Буркіна-Фасо, Кот-д’Івуар, Маўрыкій, Нігер, Руанда, Сенегал, Сейшэльскія Астравы, Тога, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (ЦАР). Гал. мэта — умацаванне эканам., сац., тэхн. і культ. супрацоўніцтва краін-удзельніц. Вышэйшы орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Штаб-кватэра ў г. Бангі (ЦАР). Друкаваны орган час. «Nations Nouvelles» («Нацыянальныя навіны»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́КТАР ЭМАНУІ́Л II (Vittorio Emanuele; 14.3.1820 — 9.1.1878),
кароль Сардзінскага каралеўства [1849—61], першы кароль аб’яднанай Італіі [1861—78]. Удзельнік аўстра-італьянскай вайны 1848—49. У перыяд барацьбы за нац. вызваленне італьян. народа і аб’яднанне Італіі (гл.Рысарджымента) падтрымліваў планы лібералаў (К.Б.Кавура і інш.), вёў барацьбу з рэсп.-дэмакр. лагерам нац.-вызв. руху, адначасова імкнучыся ў сваіх мэтах выкарыстаць папулярнасць і ваен. перамогі Дж.Гарыбальдзі. У 1861 абвешчаны каралём Італьян. каралеўства. У час аўстра-італьян. вайны 1866 узначальваў італьян. армію. Пасля 1870 праводзіў курс на збліжэнне з Аўстрыяй і Германіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАЛАГІ́ЧНЫ МІЖНАРО́ДНЫ КАНГРЭ́С (МГК),
навуковае аб’яднанне геолагаў свету. Асн. задача — спрыяць геал. даследаванням і абмену інфармацыяй. Створаны ў 1875. Сесіі праводзяцца з 1878 раз у 3—4 гады ў розных краінах. Адбылося 30 сесій, апошняя ў 1996 (Пекін). Паміж сесіямі працуе Міжнар. саюз геал.навук. Пры кангрэсе дзейнічаюць Савет Міжнар. праграмы геал. карэляцый, камісіі па розных раздзелах геалогіі, рабочыя групы па канкрэтных праектах. Пад эгідай МГК створаны першыя міжнар.геал., тэктанічныя і інш. карты свету і асобных кантынентаў. Бел. геолагі ўдзельнічаюць у рабоце кангрэса з 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЭ́ШАЎ (Glaschow) Шэлдан Лі (н. 5.12.1932, Нью-Йорк),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Нац.АН ЗША. Бацькі Глэшава паходзяць з Беларусі. Скончыў Корнелскі (1954) і Гарвардскі (1955) ун-ты. З 1966 праф. Гарвардскага ун-та. Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і тэорыі элементарных часціц. Выказаў гіпотэзу пра існаванне новага квантавага ліку — чароўнасці (1964). Мадыфікаваў тэорыю слабага і электрамагнітнага ўзаемадзеяння Вайнберга—Салама і ўключыў у разгляд зачараваныя кваркі (1970). Прапанаваў тэорыю, якая аб’ядноўвае слабыя, эл.-магн. і моцныя ўзаемадзеянні (гл.«Вялікае аб’яднанне»). Нобелеўская прэмія 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ УНІВЕРСІТЭ́Тімя Янкі Купалы.
Засн. ў 1944 як Гродзенскі пед.ін-т. З 1978 — ун-т. Імя Я.Купалы прысвоена ў 1988. У 1996/97 навуч.г. ф-ты: замежных моў, філалогіі, гісторыі і культуры, права і эканомікі, матэм., фізіка-тэхн., біялогіі і экалогіі, псіхалогіі і педагогікі, фіз. культуры, дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе, завочнае. Аспірантура з 1969. Мае 10 н.-д. лабараторый, б-ку, аддзел размнажальнай тэхнікі. Дзейнічаюць літ.аб’яднанне «Наднёманскія галасы», студэнцкі т-рэстр. мініяцюр. З 1986 выдае шматтыражную газ. «Гродзенскі універсітэт».