бо́ндар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Майстар па вырабе драўлянага посуду (бочак, дзежак, цэбраў і пад.).

Гэта вёска славіцца бондарамі.

|| прым. бо́ндарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вылучэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

Перадавы супрацоўнік, вылучаны на якую-н. адказную работу.

|| ж. вылучэ́нка, -і, мн. -і, -нак.

|| прым. вылучэ́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выпрабава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца выпрабаваннем чаго-н.

Лётчык-в.

|| ж. выпрабава́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. выпрабава́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́праміць, -млю, -міш, -міць; -млены; зак., каго-што.

Зрабіць прамым.

В. дрот.

В. дарогу.

|| незак. выпрамля́ць, -я́ю, -яе́ш, -я́е.

|| прым. выпрамля́льны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пушка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Абшыўка, аблямоўка з футра па краях адзення, абутку; апуха.

Футровая в.

|| прым. вы́пушачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Высокая, пераважна конусападобная, пабудова спецыяльнага прызначэння; вежа.

Тэлевізійная в.

Буравая в.

|| прым. вы́шачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вяргі́ня, -і, мн. -і, -гінь, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з вялікімі яркімі кветкамі рознага колеру і клубнепадобным карэннем.

|| прым. вяргі́невы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

газні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Тое, што і газоўка.

|| памянш. газні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. газні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Тое, што і галерэя (у 2 знач.).

Білеты на галёрку.

|| прым. галёрачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

га́ма-глабулі́н, -у, м.

Прэпарат бялкоў плазмы крыві, які прымяняецца як лекавы і прафілактычны сродак пры некаторых інфекцыйных захворваннях.

|| прым. га́ма-глабулі́навы, -ая, -ае.