радабо́ддзе, ‑я, н.
Абл.
1. Пра рэдкія пасевы, зараснікі. Атрад памалу падцягваўся да ўскрайку лесу, дзе ў радабоддзі хмызнякоў спыніліся разведчыкі. Дзенісевіч.
2. Пра рэдка сатканую, звязаную і пад. рэч. — Гусцей ніткі кладзі, а то ў цябе нейкае радабоддзе атрымліваецца. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскара́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑рацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Пра чалавека з няўклюдна расстаўленымі нагамі. // Пра што‑н. няўклюднае, нязграбна выгнутае, растапыранае. Прынёс дзядзька другую падпорку, а гэтага раскараку з зямлі дастаў. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́тны, ‑ая, ‑ае.
Уст. і высок. Ваенны, баявы. Пра камандзіра групы дыверсантаў-разведчыкаў, пра яго ратныя справы расказвалі незвычайныя гісторыі. Сіняўскі. Ратны подзвіг героя ўмацоўвае .. волю [жывых] да працоўных подзвігаў на славу радзімы. Бярозкін. Вышэй ратнага подзвігу ставіць паэт [М. Багдановіч] подзвіг маці. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сашчамі́цца, ‑шчэміцца; зак.
Разм.
1. Шчыльна злучыцца, самкнуцца (пра зубы, пальцы і пад.). Пальцы Дразда сашчаміліся на гашэтцы, ажно пабялелі. Хомчанка.
2. перан. Адчуць боль, цяжар пад уплывам якога‑н. пачуцця (пра сэрца, душу). [Зарубчык:] — Нядобра сашчамілася ў мяне сэрца. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак.
Разм. Пахмурна ссоўвацца (пра бровы). // Хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека). [Маці:] — Дачушка, не супся. Я нічога не ўкрала. Чаго я буду маўчаць? Ермаловіч. / у перан. ужыв. А неба ўсё супілася, цямнела. Вялізная чорная хмара плыла над галавою. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябелю́бства, ‑а, н.
Клопаты толькі пра сябе, пра свае інтарэсы; эгаізм. Хіба гэта не сябелюбства пасля кожнай вечарынкі спаць амаль да поўдня ў той час, калі таварыш, які працаваў цэлую ноч, працуе яшчэ і днём, і нават без снедання? Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усмакта́цца, усмокчацца; зак., у каго-што.
1. Моцна, глыбока ўпіцца ў што‑н. П’яўка ўсмакталася ў нагу.
2. Увабрацца ў што‑н. (пра вадкасць). Усмакталася вада ў зямлю. □ Віно ўсмакталася ў белы абрус шырокаю плямаю. Баранавых.
3. Прысмактацца губамі (пра дзіця).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хма́рна,
1. Прысл. да хмарны (у 1 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра пахмурную пагоду. Было холадна, хмарна, дзьмуў сыры вецер. Хомчанка.
3. перан.; безас. у знач. вык. Пра сумны, невясёлы настрой. Хмарна было і ў Ганначкі на душы. «ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
klepsydra
ж.
1. пясочны гадзіннік;
2. абвяшчэнне пра смерць (у газеце і да т.п.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
potargać
зак.
1. пашматаць, пашарпаць, падраць;
2. za co патузаць;
3. (пра валасы) раскудлаціць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)