асноватво́рны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ляжыць у аснове, бярэцца за аснову чаго-н., галоўны.

Асноватворныя навуковыя працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

афтальмало́гія, -і, ж.

Раздзел медыцыны, які займаецца хваробамі вачэй, іх лячэннем і прафілактыкай.

|| прым. афтальмалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

баксёр¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца боксам.

Б. цяжкай вагі.

|| прым. баксёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які прафесійна займаецца літаратурнай працай; пісьменнік.

|| прым. літара́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́фчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадмет жаночай бялізны, які аблягае грудзі; станік.

|| прым. лі́фчыкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малазяме́льны, -ая, -ае.

Які не мае дастатковай колькасці зямлі для апрацоўкі.

М. селянін.

|| наз. малазяме́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малява́льны, -ая, -ае.

1. Які служыць для размалёўвання (спец.).

М. трафарэт.

2. Прызначаны для малявання.

М. альбом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мімі́чны, -ая, -ае.

1. гл. міміка.

2. Які мае адносіны да ігры мімаў, да пантамімы.

М. ансамбль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мнагапо́лле, -я, н.

Сістэма севазвароту, у які ўключана 7—8 і больш палёў.

|| прым. мнагапо́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мотаго́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спартсмен, які ўдзельнічае ў мотагонках.

|| ж. мотаго́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.