насы́ціцца, -сы́чуся, -сы́цішся, -сы́ціцца; зак.

1. Наесціся ўволю.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Прасякнуцца, набрыняць якім-н. рэчывам; увабраць у сябе што-н.

Зямля насыцілася вільгаццю.

3. перан. Поўнасцю задаволіць свае патрэбы, жаданні і пад. (разм.).

|| незак. насыча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. насычэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павя́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Кавалак тканіны, які носяць на рукаве і пад.

Жалобная п.

2. Бінт ці іншы матэрыял, якім закрыта, завязана параненае месца або які дапамагае ўтрымліваць частку цела ў патрэбным становішчы.

Налажыць павязку на рану.

Гіпсавая п.

|| прым. павя́зачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Раскапаць зямлю знізу пад чым-н.

П. слуп.

2. што і чаго. Накапаць, выкапаць у дадатак (разм.).

П. бульбы на вячэру.

|| незак. падко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падко́п, -у, м., падко́пванне, -я, н. і падко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падсу́дны, -ая, -ае.

1. Які падлягае суду (наогул або ў дадзенай судовай інстанцыі).

Падсудная справа.

2. у знач. наз. падсу́дны, -ага, мн. -ыя, -ых, м.; падсу́дная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж. Чалавек, які абвінавачваецца ў чым-н. і знаходзіцца пад судом.

|| наз. падсу́днасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мане́та, -ы, ДМе́це, мн. -ы, -не́т, ж., таксама зб.

Металічны грашовы знак.

Залатая м.

Адплаціць (плаціць) той жа манетай — адказаць тым жа, такімі ж адносінамі.

Прыняць за чыстую манету — палічыць праўдай, успрыняць усур’ёз.

|| прым. мане́тны, -ая, -ае.

Манетны двор — прадпрыемства, якое вырабляе металічныя грошы, медалі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́кнуць, -ну, -неш, -не; мок, -кла; -ні; незак.

1. Станавіцца мокрым, вільготным.

М. пад дажджом.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Псавацца ад празмернай вільгаці.

Сена мокне.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Ляжаць у вадзе або іншай вадкасці для набыцця пэўных якасцей.

Лён мокне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разгрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; разгро́б, -грэ́бла і -грабла́, -грэ́бла і -грабло́; -грабі́; -грэ́бены; зак., што.

Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што-н. сыпкае, рыхлае; расчысціць ад чаго-н. сыпкага, рыхлага і пад.

Р. сена.

Р. кучу снегу.

|| незак. разграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разграба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

размеркава́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Асоба, якая размяркоўвае што-н.

2. Установа, якая ведае размеркаваннем каго-н. (раненых па шпіталях, дзяцей-сірот па дзіцячых дамах).

3. Магазін, які адпускае тавары па пэўных нормах (уст.).

4. Прыстасаванне для размеркавання электрычнага току, газу, вады і пад.

Р. электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскашава́цца, -шу́юся, -шу́ешся, -шу́ецца; -шу́йся; незак. (разм.).

1. Жыць у раскошы, мець усяго ў дастатку.

2. і (рэдка) зак. Жыць (пачаць жыць) або размяшчацца (размясціцца) дзе-н. вельмі свабодна, на вялікай плошчы.

Раскашуецца адна ў такой вялікай кватэры.

3. перан. Буйна расці на прыволлі.

Раскашуецца пад плотам крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расступі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -сту́піцца; -сту́пімся, -сту́піцеся, -сту́пяцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адышоўшы ў бакі, даць месца для праходу, праезду.

Народ расступіўся.

2. Утварыць трэшчыны, разысціся ў бакі (пра зямлю, скалы, хвалі і пад.).

|| незак. расступа́цца, -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)