у паліталогіі натуральная, неадчужальная ад чалавека і сац. супольнасцей людзей якасць, якая дазваляе ім выказваць свае думкі і дзейнічаць у адпаведнасці з прававымі нормамі і інтарэсамі накіраванасці на стабілізацыю, парадак у палітыка-ўладных адносінах дзяржавы і грамадства. Складаюць неад’емную частку міжнар. прызнаных правоў чалавека. С.п. замацаваны ў канстытуцыях, інш. законах і прававых нормах дэмакр. дзяржаў. У Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замацаваны свабода поглядаў, перакананняў і іх выказвання; права на свабоду сходаў, мітынгаў, вулічных дэманстрацый і пікетавання; права на ўдзел у вырашэнні дзярж.спраў як непасрэдна, так і праз сваіх прадстаўнікоў і г.д. (гл.Канстытуцыйныя правы, свабоды і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь). Адной з гал. умоў практычнага ажыццяўлення С.п. з’яўляецца фарміраванне ў кожнага чалавека культуры свабоды, г. зн. культуры паліт. выбару, культуры кампрамісу, разумення магчымасці і правамернасці канкрэтна-ўсвядомленых дзеянняў у той ці інш. сітуацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІКО́РСКІ (Сяргей Іванавіч) (11.9.1907, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 28.4.1960),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі (1937), Вышэйшыя курсы палітсаставу (1941), ВПШ пры ЦКВКП(б) (1949). З 1930 на парт. і сав. рабоце, са снеж. 1939 сакратар Брэсцкага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з 1941 арганізатар партыз. руху на Віцебшчыне, з ліст. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Брэсцкай вобл., з крас. 1943 сакратар Брэсцкага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Брэсцкага партыз. злучэння. Пасля вайны сакратар Баранавіцкага абкома КП(б)Б, нам. міністра сельскай гаспадаркі БССР, 1-ы сакратар Магілёўскага абкома КПБ, міністр унутр.спраўБССР. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—54, Вярх. Савета СССР з 1954. Чл.ЦККПБ з 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прэцэдэ́нт
(фр. précédent, ад лац. praecedens, -ntis = папярэдні)
1) выпадак ці ўчынак, які адбыўся ў мінулым і служыць прыкладам ці апраўданнем такіх жа выпадкаў ці ўчынкаў у будучым;
2) юр. рашэнне суда, вынесенае па канкрэтнай справе, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных спраў у будучым.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГАРАДСКА́Я ДУ́МА,
выбарны распарадчы орган гар. самакіравання ў Рас. імперыі. Засн. паводле Даравальнай граматы гарадам 1785 на аснове саслоўнага прадстаўніцтва. На Беларусі ўведзена ў 1875 у Віленскай, Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губ. у ходзе гарадской рэформы 1870—75. Члены дум (гласныя) выбіраліся на 4 гады на аснове высокага ўзроставага і маёмаснага цэнзу. Гарадавое палажэнне 11.6.1892 павысіла маёмасны цэнз выбаршчыка і скараціла склад гарадской думы больш чым у 2 разы. Займалася гар. гаспадаркай. Выканаўчы орган — гарадская ўправа на чале з гар. галавой. Гарадскія думы мелі абмежаваную кампетэнцыю, знаходзіліся пад кантролем губернатара і міністра ўнутр.спраў. Не атрымлівалі фінансавых сродкаў ад дзяржавы, гал. крыніцай іх даходаў былі падаткі з нерухомай маёмасці гараджан. Дзейнасць дум спрыяла развіццю гаспадаркі і культуры гарадоў: яны адкрывалі школы, бальніцы, займаліся страхаваннем, утрымлівалі статыстычныя камітэты. Скасаваны пасля Кастр. рэвалюцыі. Мінская гарадская дума скасавана ў студз. 1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДСКА́Я ЎПРА́ВА,
выканаўчы орган гар. думы ў Рас. імперыі. Складалася з 2—3 асоб, выбраных думай. Узначальваў управу гарадскі галава (адначасова быў і старшынёй гар. думы). Члены ўправы лічыліся на дзярж. службе і атрымлівалі заработную плату, якую ўстанаўлівала гар. дума з фонду гар. даходаў. Гарадская ўправа мела пастаянную канцылярыю, якая падзялялася на шэраг аддзелаў, адпаведных функцыям гар. самакіравання. Пры ёй ствараліся пастаянныя і часовыя камісіі. Гарадскія ўправы займаліся пытаннямі гаспадаркі і добраўпарадкавання гарадоў, супрацьпажарнымі мерапрыемствамі, ажыццяўлялі нагляд за развіццём мясц. гандлю і прам-сці, кіравалі гар. медыцынай і нар. адукацыяй. Не валодалі прымусовай уладай, падпарадкоўваліся губернатару і міністру ўнутр.спраў, якія маглі накласці вета на любое рашэнне ці пастанову гарадской управы. У Беларусі, дзе гар. даходы былі меншыя за расходы, гарадскія ўправы выбіраліся пераважна ў губ. гарадах. У большасці пав. гарадоў функцыі гарадской управы выконваў гар. галава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМЯ́НІН (Міхаіл Васілевіч) (21.11.1914, г. Віцебск — 1.5.1995),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1939). У 1940—46 1-ы сакратар ЦК ЛКСМБ. У Вял.Айч. вайну адзін з арганізатараў парт.-камсам. падполля і партыз. руху ў Беларусі. У 1947—53 сакратар, 2-і сакратар ЦККПБ. З 1953 у Мін-ве замежных спраўСССР, надзвычайны і паўнамоцны пасол СССР у В’етнаме, Чэхаславакіі. З 1965 гал. рэдактар газ. «Правда», з 1966 старшыня праўлення Саюза журналістаў СССР. У 1976—87 сакратар ЦККПСС. Чл.ЦК у 1945—54, Бюро ЦККПБ у 1947—53. Чл.ЦККПСС у 1952—56, 1966—89. Чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі КПСС у 1956—66. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—54, 1966—89, Вярх. Савета БССР у 1947—55.
Тв.:
Под знаменем ленинизма: Избр. статьи и речи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ДАР (Kádár) Янаш 26.5.1912, г. Рыека, Харватыя — 6.7.1989),
венгерскі дзярж. і паліт. дзеяч. З 1931 чл.Камуніст. партыі Венгрыі (КПВ). Удзельнік руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. У 1946—50 нам.ген. сакратара КПВ (з 1948 Венг. партыя працоўных, ВПП), адначасова ў 1948—50 міністр унутр.спраў. У 1951—54 зняволены. З 1956 чл. палітбюро і сакратар ЦК ВПП. У час Венг. паўстання 1956 з 24 кастр. ва ўрадзе І.Надзя, 31 кастр. разам з ім заснаваў Венг.сацыяліст. рабочую партыю (ВСРП), З ліст. пакінуў Будапешт, 4 ліст. стварыў рэв. рабоча-сял. ўрад (узначальваў да 1958), які звярнуўся за дапамогай да СССР. З 1957 1-ы сакратар ВСРП. У 1961—65 старшыня ўрада, пачаў эканам. рэформы з элементамі рыначных адносін, згорнутую ў 1970-я г. На Усевенг. канферэнцыі ВСРП (1988) адмовіўся ад кіравання партыяй, да канца жыцця заставаўся яе ганаровым старшынёй.
дзекабрыст, ваенны гісторык, літаратар. Брат М.В.Без-Карніловіча. Скончыў Маскоўскае вучылішча для калонаважатых (1815). З 1816 у распараджэнні ваен. гісторыка Дз.П.Бутурліна, працаваў у архівах Калегіі замежных спраў. Аўтар каля 35 прац па гісторыі 17—18 ст., геаграфіі, статыстыцы і інш. З 1820 друкаваўся ў час. «Сын Отечества», «Северный архив», «Отечественные записки» і інш. У маі 1825 уступіў у Паўд.т-ва дзекабрыстаў. 13 12.1825 папярэдзіў штаб паўстання аб пераносе тэрміну прысягі Сената і Дзярж рады. Арыштаваны ў ноч на 15 снеж., прыгавораны да 12 гадоў катаргі (пазней тэрмін скарочаны да 8 гадоў). У вер. 1827 — студз. 1828 знаходзіўся ў Чыцінскім астрозе. Беспадстаўна абвінавачаны ў шпіянажы, дастаўлены ў Пецярбург і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць. У зняволенні напісаў аповесць «Андрэй Безыменны», перакладаў Тацыта і Ціта Лівія. У 1832 К. адпраўлены радавым у дзеючую армію на Каўказ, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Кузьма Венядзіктавіч) (1.11.1903, в. Лабковічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 4.5.1977),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат.Канд.мед.н. (1936). Скончыў Варонежскі ун-т (1928). З 1928 на навук. рабоце. З 1937 нарком аховы здароўя БССР. У 1938—40 старшыня Савета нар. камісараў БССР. З 1940 нам. дырэктара Ін-та эксперым. медыцыны, дырэктар дзярж.мед.выд-ва (Масква), старшыня Ульянаўскага аблвыканкома. У 1943—58 першы нам. старшыні СНКБССР, з 1944 нарком (з 1946 міністр) замежных спраўБССР. Меў ранг надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. На чале дэлегацыі БССР у 1945 на канферэнцыі ў Сан-Францыска падпісаў Статут ААН, у 1947 па выніках Парыжскай мірнай канферэнцыі 1946 — мірныя дагаворы БССР з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй. Узначальваў дэлегацыі БССР на сесіях Ген. Асамблеі ААН 1946—65. Чл.ЦККПБ у 1938—66. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1938—67, Вярх. Савета СССР у 1937—38.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМАРЦІ́Н ((Lamartine) Альфонс Мары Луі Пра дэ) (21.10.1790, г. Макон, Францыя — 28.2 або 1.3.1869),
французскі паэт-рамантык, паліт. дзеяч, дыпламат, гісторык. Чл.Франц. акадэміі (1830). З 1814 афіцэр каралеўскай гвардыі. У 1820—21 з дыпламат. місіяй у Неапалі, у 1825—28 — у Фларэнцыі. З 1833 чл. Палаты дэпутатаў. У рэвалюцыю 1848 міністр замежных спраў Часовага ўрада Францыі. Першым зб-кам («Паэтычныя роздумы», 1820; «Новыя паэтычныя роздумы», 1823) уласцівы летуценная сузіральнасць і меланхолія, якія паступова змяняюцца малітоўнай одай (зб. «Паэтычныя і рэлігійныя сугуччы», 1830). Паэмы «Жаселен» (1836), «Падзенне анёла» (1838) прасякнуты адчуваннем нетрываласці зямнога быцця і тугой па тагачасным ідэале. Сярод інш. твораў — паэма «Смерць Сакрата» (1823), аповесці «Споведзь», «Рафаэль» (абедзве 1849), «Грацыэла» (1852). Асн.гіст. праца — «Гісторыя жырандыстаў» (т. 1—8, 1847).
Тв.:
Рус.пер. — у кн. Французская элегия XVIII—XIX вв. в переводах поэтов пушкинской поры. М., 1989. С. 304—433.