Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДАН (Алег) (сапр.Пушкін Алег Аляксеевіч; н. 5.1.1938, г. Смаленск, Расія),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1960), Літ.ін-т імя М.Горкага (1969), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве (1978). Працаваў на Бел. тэлебачанні, кінастудыі «Беларусьфільм» 3 1993 у час. «Нёман». Друкуецца з 1963. Піша на рус. мове. Асн. тэмы: жыццё гараджаніна ў першым пакаленні, побыт людзей правінцыяльных гарадоў Беларусі (кн. прозы «У час развітання», 1975, «У гасцях і дома», «Знаёмы», абедзве 1977, «Рысы і абліччы», 1985, «Па абодва бакі прахадной», 1987, «Самастойнае жыццё», 1990). Аўтар сцэнарыяў фільмаў «Сумленны, разумны, нежанаты» і «Хочаце любіце, хочаце не», п’есы «Салгалі Богу, салгалі» (1993). Перакладае на рус. мову творы бел. пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́НКА (Юрый Іванавіч) (24.1.1925, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 29.7.1989),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Ваенны ін-т замежных моў у Маскве (1953). Працаваў у Харкаўскім пед. ін-це замежных моў (з 1956) і Харкаўскім ун-це (з 1960). З 1964 у Мінскім пед. ін-це замежных моў (заг. кафедры, дэкан перакладчыцкага ф-та); адначасова ў 1970—89 лектар-выкладчык па СССР Рэйнска-Вестфальскага замежнага т-ва. Гал. кірунак даследаванняў — аналіз сістэм адукацыі і выхавання ў краінах Зах. Еўропы, тэорыя і практыка перакладу, методыка выкладання замежных моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РПАЎ (Генадзь Фёдаравіч) (14.2.1839—6.5.1890),
рускі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1861). Д-р навук (1870), прафесар. Выкладаў у Харкаўскім ун-це. З 1871 у Маскве. Навук. працы па гісторыі ўзаемаадносін Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ і Рэччу Паспалітай у сярэдзіне 15—17 ст., рус. праваслаўнай царквы. Рэдагаваў шэраг тамоў Актаў Паўд. і Зах. Расіі і «Зборніка Рускага гістарычнага таварыства».
Тв.:
Очерки из истории российской церковной иерархии // Чтения в имп. О-ве истории и древностей российских. 1864. Кн. 3;
История борьбы Московского государства с Польско-Литовским, 1462—1508. Ч. 1—2. М., 1867;
Критический обзор разработки главных русских источников, до истории Малороссии относящихся, за время 8-е генваря 1654—30-е мая 1672 г.М., 1870.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЎШУ́ТАЎ (Ата) (5.7.1903, г. Безмеін, Туркменістан — 5.11.1953),
туркменскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў нац. прозы і драматургіі. Скончыў Камуніст.ун-т працоўных Усходу ў Маскве. Друкаваўся з 1925. Аўтар першых у нац. л-ры драм. твораў «Закаспійскі фронт» і «Крывавы лес» пра падзеі грамадз. вайны, п’есы «Джума» (паст. 1939), раманаў «Мехры і Вепа» (1946; пра падзеі Вял.Айч. вайны), «Каля падножжа Капет-Дага» (1947—49), аповесцей, нарысаў і апавяданняў, у якіх стварыў каларытныя нац. характары, маляўнічыя карціны прыроды. Яго творы адметныя тонкім веданнем побыту, псіхалогіі туркм. народа, яго гісторыі і фальклору. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў М.Гіль.
туркменскі пісьменнік і літ.-знавец. Нар. пісьменнік Туркменістана (1967). Засл. дз. н. Туркменістана (1972). Акад.АН Туркменістана (1969, чл.-кар. з 1960). Д-рфілал.н. (1959). Вучыўся ў Ін-це гісторыі, філасофіі і л-ры ў Маскве (1935—39). Друкаваўся з 1926. Аўтар паэм «Наперад» (1935), «Апошняя сустрэча» (1940), «Радзіма» (1964), «Вяртанне салдат» (1965), рамана ў вершах «Каханне» (кн. 1—2, 1947—57), рамана «Развеяныя хмары» (апубл. 1978), у якіх імкнуўся асэнсаваць найб. значныя этапы гіст. лёсу туркм. народа. Даследаваў праблемы жанру, стылю, мовы, туркм. л-ры, шляхі яе развіцця. Дзярж. прэмія Туркменістана імя Махтумкулі 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЙБЕРН, Кліберн (Cliburn) Харві Лаван (Ван; н. 12.7.1934, г. Шрыўпарт, ЗША), амерыканскі піяніст. Скончыў Джульярдскую муз. школу ў Нью-Йорку (1954). Лірычная пранікнёнасць яго ігры спалучаецца з імклівым дынамізмам і маштабнасцю гучання. У рэпертуары творы П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева, Ф.Шапэна, Ф.Ліста, І.Брамса, К.Дэбюсі, С.Барбера, Э.Грыга і інш. 1-я прэміі на міжнар. конкурсах імя Э.Левентрыта ў Нью-Йорку (1954) і імя П.І.Чайкоўскага ў Маскве (1958). З 1962 у г. Форт-Уэрт (ЗША) праводзіцца міжнар. конкурс піяністаў яго імя.
Літ.:
Чэйсинс А., Стайлз В. Легенда о Вэне Клайберне: Пер. с англ.М., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМАШЭ́ЎСКАЯ (Ірына Уладзіміраўна) (н. 30.8.1928, Мінск),
бел. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1960). У 1959—79 працавала ў газ. «Советская Белоруссия», «Советская культура» (уласны карэспандэнт па Беларусі), бюлетэні «Строительство и архитектура Белоруссии». Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. У зб-ках прозы «Сіні бор» (1960), «На доўгую памяць» (1978), «Пара кахання» (1984), «Шчасце і сэнс жыцця» (1986), нарысаў «Ключыкі і ключ» (1976), «Пятая пара года» (1980), «Ліст пра шчасце» (1989) праблемы выхавання, духоўнасці асобы, сцвярджэнне высокіх маральных прынцыпаў. Аўтар крыт. артыкулаў. Пераклала на рус. мову кн. С.Майхровіча «Жыццё і творчасць Ф.Багушэвіча» (1961), асобныя творы І.Навуменкі, Я.Скрыгана, У.Шахаўца і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНУШАВІ́ЦКІ (Святаслаў Мікалаевіч) (6.1.1908, г. Пятроўск Саратаўскай вобл., Расія — 19.2.1963),
расійскі віяланчэліст, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1956). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929, клас С.Казалупава), з 1941 выкладаў у ёй (з 1950 праф.). З 1929 саліст-канцэртмайстар аркестра Вял.т-ра ў Маскве, у 1943—51 — аркестра Усесаюзнага радыё. Выступаў як саліст і ансамбліст. З 1940 удзельнік трыо (з Л.Аборыным і Д.Ойстрахам) і санатнага ансамбля (з Аборыным). У рэпертуары творы сусв.муз. класікі і сучасных аўтараў, у т. л. прысвечаныя яму канцэрты для віяланчэлі М.Мяскоўскага, А.Хачатурана, С.Васіленкі. Яго выкананне вылучалася паэтычнасцю і высакароднасцю фразіроўкі, цёплым, выразным гукам. Сярод вучняў М.Хоміцэр. 1-я прэмія на Усесаюзным конкурсе музыкантаў-выканаўцаў (1933). Дзярж. прэмія СССР 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЕЛ (Іван Васілевіч) (21.5.1928, в. Какчаны Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 30.1.1970),
бел.драматург. Скончыў БДУ (1955), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1969). Настаўнічаў, у 1963—68 працаваў у НДІ педагогікі Мін-ва асветы БССР, Мінскай студыі навук.-папулярных і хранік.-дакумент. фільмаў, Камітэце СМБССР па друку. Друкаваўся з 1957. У драме «Папараць-кветка» (паст. 1957), прысвечанай барацьбе працоўных Зах. Беларусі за сац. і нац. вызваленне, арганічна спалучаецца жыццёвая праўдзівасць характараў герояў і падзей з алегарычнай вобразнасцю фалькл. матываў. П’еса «Канчане — суседзі мае» (паст. 1961 пад назвай «Над хвалямі Серабранкі») пра жыццё бел. вёскі.
Тв.:
Над хвалямі Серабранкі. Мн., 1963;
Папараць-кветка. Мн., 1970.
Літ.:
Сабалеўскі А. Беларуская савецкая драма. Кн. 2. Мн., 1972.