МЕ́НЗУЛЬНАЯ ЗДЫ́МКА адзін з відаў тапаграфічнай здымкі, якая выконваецца з дапамогай мензулы і кіпрэгеля на мясцовасці. Пры М.з. адлегласці і перавышэнні вымяраюць кіпрэгелем або дальнамерам (гл.Геадэзічныя прылады і інструменты), гарызантальныя вуглы атрымліваюць графічна на планшэце. Пры М.з. план ствараецца непасрэдна на мясцовасці ўмоўнымі тапаграфічнымі знакамі, больш дакладна праводзяцца гарызанталі. Праводзіцца ў маштабах 1:5000, 1:2000, 1:1000, 1:500. Выкарыстоўваецца на невял. пл. і ў выпадках, каліінш. метады не мэтазгодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЮДЫЦЫЯ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. praejudicio прадвызначэнне),
абавязковасць для ўсіх судоў, якія разглядаюць справу, прыняць без праверкі і доказаў факты, раней устаноўленыя суд. рашэннем, якое набыло законную сілу, або прыгаворам па якой-н. інш. справе. Напр., калісуд. рашэннем, якое набыло законную сілу, устаноўлена адказнасць уладальніка крыніцы павышанай небяспекі за нанесеную шкоду, то ў выпадку прад’яўлення рэгрэснага іску ўладальнікам такой крыніцы да таго, хто непасрэдна прычыніў шкоду, факты, устаноўленыя суд. рашэннем у першым працэсе, маюць прэюдыцыяльнае значэнне і не падлягаюць аспрэчванню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМААКУ́ПНАСЦЬ,
прынцып гаспадарання, які прадугледжвае поўнае пакрыццё затрат вытв. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арг-цый на выраб і збыт прадукцыі (паслуг) уласнымі даходамі, атрыманымі ад рэалізацыі створанай прадукцыі або аказаных паслуг. Пры працягласці або значнасці страт, калі прынятыя меры па забеспячэнні рэнтабельнасціне далі станоўчых вынікаў, дзейнасць прадпрыемства спыняецца і яно аб’яўляецца банкрутам (гл.Банкруцтва). С. валютная — прынцып гасп.-разліковай знешнеэканам. дзейнасці прадпрыемства, які ва ўмовах абмежаванай канверсоўнасці (неканверсоўнасці) нац. валюты прадугледжвае кампенсаванне валютных расходаў валютнымі даходамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́НТЫЯ ТО́ПІ (сапр.Рамчандра Пандуранг; каля 1814—18.4.1859),
адзін з кіраўнікоў Індыйскага народнага паўстання 1857—59. Паплечнік і военачальнік Нана Сахіба — князя, правы якога як вярх. правіцеля маратхаў (гл.Маратхскія княствы) англічане не прызнавалі. Калі вясной 1857 Нана Сахіб далучыўся да антыбрыт. паўстання, Т.Т. ўзначаліў абарону г. Канпур. Пасля падзення ў ліп. 1857 Канпура ён сумесна з Лакшмі-Баі і інш. кіраўнікамі разгарнуў супраць англічан партыз. вайну. Восенню 1858 спрабаваў прарвацца ў Дэкан, але выдадзены здраднікам і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
само́хаць, прысл.
Разм. Па сваёй ахвоце. Крумкач ізноў пачаў яе [пумачку] прасіць: — Аддай мне, калі ласка, песню гэту. Калі самохаць мне не аддасі — я адбяру!Дубоўка.// Само сабой, мімаволі. Пасля стрэлу ў вінтоўцы яшчэ заставалася гільза ў патронніку, і Чубар зусім самохаць кляцнуў затворам.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыле́ма
(ад гр. tri = трох + lemma = падстава)
лог. 1) суджэнне, у якім прадмету прыпісваюцца тры прыкметы, што выключаюць адна адну;
2) від сілагізма, калі ўмоўная пасылка прадугледжвае залежнасць ад асновы не аднаго, а трох заключэнняў, якія выключаюць адно аднаго.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і працяць. Яму здалося, што Марынка нават і вухам не вядзе, калі на яе садзіцца гэтая заедзь. Падумалася, што можа ў яе цела нейкае адмысловае, якога ніякі сляпень не пратне.Сабаленка.Пакінуты ў халоднай старане, Ён [бусел] добра знае, што павінна стацца: Калі мароз, нібы стралой, пратне, Ён проста ператворыцца ў статую.Чэрня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)