раздымнае нерухомае злучэнне дэталей здапамогай вінтоў. У адрозненне ад балтавога злучэння вінтавое злучэнне не патрабуе гаек, бо разьба робіцца ў самой дэталі.
Вінтавое злучэнне: 1—2 —дэталі, якія злучаюцца; 3 — вінты (са шліцам і шасціграннай галоўкай).
водныя жывёлы, якія кормяцца дэтрытам. У ліку Д. чэрві (паліхеты), эхіўрыды, двухстворкавыя малюскі, калаўроткі, планктонныя ракападобныя і інш. Д. адфільтроўваюць часцінкі дэтрыту здапамогайспец. органаў або жывяцца імі непасрэдна. Удзельнічаюць у працэсах ачышчэння вады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ШПІЛЬ (галанд. braadspil),
лябёдказгарыз. валам для пад’ёму якара, падцягвання судна здапамогай тросаў да прычала (пірса, сценкі) пры яго швартоўцы. Бываюць ручныя, паравыя, эл. і гідраўлічныя. На вял.ваен. караблях замест брашпіля ўстанаўліваецца шпіль — механізм лябёдачнага тыпу зверт. валам і пераважна эл. прыводам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯФІ́ЛЬМ (ад дыя... + фільм),
кароткаметражны фільм, які складаецца з чорна-белых ці каляровых статычных дыяпазітываў на кінаплёнцы, размешчаных у пэўнай паслядоўнасці і аб’яднаных агульным сюжэтам. 50—70 кадраў. Ёсць агучаныя Д. Выкарыстоўваюцца ў навуч. працэсе, у лекцыйнай рабоце. Дэманструюць іх здапамогай фільмаскопа ці дыяпраектара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАНТЭ́НК, метантанк (ад метан + англ. tank бак, цыстэрна),
збудаванне для біялагічнай ачысткі сцёкавых вод здапамогай анаэробных бактэрый (без прысутнасці кіслароду, з утварэннем метану). Звычайна гэта рэзервуар значнай (да некалькіх тысяч кубічных метраў) умяшчальнасці для мінералізацыі арган. рэчываў, што збіраюцца ў адстойніках ачышчальных збудаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХО́ДНАЕ ШАСІ́,
спецыяльнай канструкцыі трактар для с.-г. работ у агрэгаце з навясным абсталяваннем. Мае адкрытую адна- ці двухбрусаваю раму, дзе размяшчаецца навясное абсталяванне або транспартная платформа; рухавік і сілавая перадача размешчаны спераду ці ззаду (найб. пашырана). Кіраванне навясным абсталяваннем здапамогай гідраўлічнай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІДО́МЕТР (ад англ. speed скорасць + ...метр),
прылада, якая паказвае скорасць руху трансп. машыны. Бывае магнітаіндукцыйнага, радзей мех. дзеяння зэл. ці мех. (напр., здапамогай гнуткага вала) прыводам ад трансмісіі або ад кола машыны. Звычайна са С. спалучаны лічыльны механізм, які паказвае пройдзены машынай шлях.
Каржэ́нь2 ’корж’ (Нар. сл.), ’сухар, засушаная аладка’ (Нас., Грыг.). Да корж (гл.). Утворана здапамогай суфікса -энь < ьпгь, якое утворана ў праславянскай мове з суфіксам прыметніка ‑ьnъ + структуральны суфікс назоўнікаў ‑tь (SP, 1. 138).⇉’⇉'⇉-
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вы́шка (БРС, Яруш., Бяльк.). Рус.вы́шка, укр.ви́шка, польск.wyszka ’вышыня’, чэш., славац.výška ’тс’. Утворана ад асновы выш‑, як, напрыклад, у кампаратыве вышэй, якая ўзыходзіць да выс‑ (гл. высокі), здапамогай суф. ‑ка (Махэк₂, 705). Некалькі іначай аб словаўтварэнні Шанскі (1, В, 239).