1. Здольнасць жывёлы даваць тую або іншую колькасць малака. Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць.«Полымя».
2. Тое, што і удой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АКТЫНАБАЦЫЛЁЗ, праактынамікоз, псеўдаактынамікоз,
хранічная інфекцыйная хвароба жывёл, якая выклікаецца грыбком з кл.актынаміцэтаў. Пашырана ў многіх краінах свету, у т. л. на Беларусі. Хварэюць пераважна свойскія жывёлы (часцей маладняк буйн. раг. жывёлы, авечак, свіней) у зімова-веснавы перыяд. У арганізм узбуджальнік трапляе праз раны скуры або слізістай абалонкі рота, часцей з кормам. У хворых жывёл у мяккіх тканках галавы і шыі, лімфатычных вузлах з’яўляюцца шчыльныя гнойныя вузельчыкі, з наступным утварэннем свішчоў. У прафілактычных мэтах неабходна пазбягаць выпасу на нізкіх пашах, запарваць грубыя кармы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМА́ЧЫК Іван Іванавіч (24.7.1951, в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1998). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1974 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі. Навук. працы па пытаннях дыягностыкі, прафілактыкі і мерах барацьбы з туберкулёзам с.-г.жывёлы і птушак.
Тв.:
Микробактериоз свиней. Мн., 1988 (разам з А.А.Саланенкам);
Праяўленне алергічных рэакцый у жывёлы ў залежнасці ад кратнасці ўвядзення туберкуліну і тэрмінаў уліку рэакцый // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1994. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕН (ад грэч. phainō выяўляю, паказваю) у генетыцы, варыяцыя адзнакі, абумоўленая генатыпам, якую нельга падзяліць на састаўныя кампаненты без страты якасці. Адрозніваюць Ф. фізіялагічныя (напр., здольнасць ці няздольнасць чалавека адчуваць смак фенілтыякарбаміду), біяхімічныя (наяўнасць або адсутнасць ферментатыўнай актыўнасці), паводзінскія (напр., выбар рознай аптымальнай т-ры мышамі розных ліній), якасныя (напр., масць жывёлы), колькасныя (напр., вага жывёлы) і інш. У некат. выпадках Ф. кантралюецца адным генам, але часцей — некалькімі (гл.Камплементарнасць, Полімерыя). Генатыпічная абумоўленасць Ф. — фундамент для развіцця фенетыкі.