геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997). На паўд.-зах. беразе воз. Мядзел, ва ўрочышчы Лука, на ПнУ ад в. Скары Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Града даўж. 2,2 км, шыр. 50—100 м, выш. да 10 м, стромкасць схілаў да 10—12°, у зах.ч. да 30—60°. Выцягнута з ПнЗ на ПдУ, месцамі апускаецца пад вадувоз. Мядзел, утварае ланцуг выспаў (даўж. ад 200 м да 375 м). Града (оз) складаецца з пяску, жвіру, марэннага супеску і валуноў. Утварылася каля 15—20 тыс.г. назад у выніку назапашвання матэрыялу ў шчылінах ледавіка. Л.г. — эталонная форма рэльефу водналедавіковага паходжання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГДАЛЕ́НА (Magdalena),
рака ў Калумбіі. Даўж. 1540 км, пл.бас. 260 тыс.км². Выток на ПдЦэнтр. Кардыльеры, да г. Нарэ цячэ па міжгорнай упадзіне паміж Цэнтр. і Усх. Кардыльерамі, далей па Прыкарыбскай нізіне, упадае ў Карыбскае м.Гал. прытокі: Каўка і Сан-Хорхе (злева). Высокія ўзроўні (з затапленнем зямель у ніжнім цячэнні) у крас.—маі і вер.—лістападзе. У сярэднім цячэнні парогі. Сярэдні расход вады 8—10 тыс.м³/с. Суднаходства да г. Баранкілья да г. Ла-Дарада (каля 880 км) і ад г. Онда да Нейвы — у высокую ваду (370 км). У нізоўях М. пракладзены суднаходны канал да порта Картахена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЯ́ДА (Najas),
род кветкавых раслін сям. наядавых. Каля 50 відаў. Пашыраны амаль усюды ў азёрах, старыцах, ліманах, на марскіх узбярэжжах. На Беларусі 2 віды Н.: вялікая (N. major) і марская (N. marina), занесеныя ў Чырв. кнігу. Аб’ект вывучэння біялогіі цвіцення і апылення падводных раслін. Паводле выкапнёвых рэшткаў Н. вызначаюць узрост геал. адкладаў. У акварыумах вырошчваюць таксама Н. каралеўскую, або Кінга (N. kingii), і грабеньчатую (N. pectinata).
Аднагадовыя, апушчаныя ў ваду травы з разгалінаваным ломкім сцяблом даўж. 8—60 см. Лісце лінейнае, у несапраўдных кальчаках. Кветкі дробныя, аднаполыя, адзіночныя. Цвітуць і апыляюцца пад вадой. Плод касцянкападобны. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ДЗУ (Ясудзіра) (12.12.1903—12.12.1963),
японскі рэжысёр. Здымаў пераважна сумныя і лірычныя з мяккім гумарам фільмы, якія ўводзілі гледача ў паўсядзённае жыццё, паказвалі ўзаемаадносіны бацькоў і дзяцей. Сярод «нямых» фільмаў — «Універсітэт-то я скончыў...» (1929), «Такійскі хор» (1931), «Нарадзіцца-то я нарадзіўся...» (1932), «Аповесць пра плывучую ваду» (1934), «Такійская гасцініца» (1935); гукавых — «Адзіны сын» (1936), «Позняя вясна» (1949), «Час збору ўраджаю» (1951), «Смак простай ежы» (1952), «Такійская аповесць» (1953), «Кветкі Хіган» (1958), «Смак сайры» (1962). Рэжысёрскі стыль О. стаў адной з асноў традыц. школы яп. кіно: спакойная кампазіцыя, запаволенасць дзеяння, адсутнасць вострых драм. калізій, доўгія агульныя планы. З 1955 ген. сакратар Асацыяцыі кінарэжысёраў Японіі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
млынм. Mühle f -, -n;
вадзяны́ млын Wássermühle f -;
◊
ліць ваду́ начый-н.млын Wásser auf j-s Mühlen gíeßen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
step in
а) увайсьці́(у пако́й, дом); уступі́ць (у ваду́)
б) умяша́цца ў што; узя́ць удзе́л у чым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ле́ўны ’дажджлівы’ (ТС), як і лёўка, лёвачка ’кубак’ (Касп.), ’чарпак з кароткай ручкай, якім выліваюць ваду з лодкі’ (Касп.; полац., З нар. сл.), адносіцца генетычна да прасл.levati — дзеяслова шматразовага дзеяння ад Ibjati ’ліць’ > напр., укр.льляти, польск.lać. Гл. таксама лея.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пліса́к, плысак ’плытагон, плытнік’ (Маслен.; іван., кобр.Нар. лекс.; ТС). З польск.flisak ’тс’ (< flis ’сплаў тавараў па рацэ’: iść na flis ’ісці на ваду’ < ням.fliess‑wasser ’тс’, Банькоўскі, 1, 376); паводле Слаўскага (1, 232), польскае flis з ням.Flösse ’сплаў леса’.