АРА́БА-ЛАЦІНААМЕРЫКА́НСКІ БАНК (Arab-Latin American Bank; АРЛАБАНК),
міжнародная фін.арганізацыя. Створаны ў 1977. Члены — 25 банкаў, фін. кампаній і міжнар.фін. ін-таў. Штаб-кватэра ў Ліме (Перу). Мэта: пашырэнне і паглыбленне супрацоўніцтва арабскіх і лацінаамерыканскіх краін у галіне эканомікі і фінансаў; фінансаванне праектаў эканам. развіцця краін Лац. Амерыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГЕ́НЦТВА,
1) арганізацыя, якая за абумоўленую плату выконвае пэўныя даручэнні фіз. або юрыд. асоб (давернікаў). Аб’ём, парадак і ўмовы агенцкага абслугоўвання фіксуюцца ў дагаворы паміж агенцтвам і давернікам, ад імя, за кошт і ў інтарэсах якога агенцтва дзейнічае.
2) Прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства, напр.тэлегр. агенцтва, трансп. агенцтва, Агенцтва друку, агенцтва літаратурнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕСНАХО́Д»,
арганізацыя маладых пісьменнікаў і мастакоў Зах. Беларусі. Створана ў маі 1927 у Вільні з мэтай творчай вучобы і ўзаемадапамогі. Выдаў альманах «Рунь веснаходу» (1927), у якім надрукаваны творы П.Пестрака (Звястун), А.Салагуба, А.Бартуля і інш. Улады Польшчы не зацвердзілі статут арг-цыі, і «Веснаход» неўзабаве пасля стварэння спыніў дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУКАВА́Я СІСТЭ́МА,
вышынная (інтэрвальная) арганізацыямуз. гукаў на аснове якога-н. аднаго прынцыпу. Тэрмін мае некалькі значэнняў: гукавы склад, г. зн. сукупнасць гукаў у межах пэўнага інтэрвалу, найчасцей актавы; пэўнае размяшчэнне элементаў сістэмы; якасныя, сэнсавыя суадносіны гукаў, іх функцыі; строй, матэм. выражэнне суадносін паміж гукамі. Сярод пашыраных гукавых сістэм: алігатоніка, ангемітоніка, дыятоніка, мажора-мінор, дадэкафонія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ПАЛЯЎНІ́ЧЫ САЮ́З,
грамадская арганізацыя паляўнічых рэспублікі ў 1921—33. Адыграў важную ролю ў стварэнні на тэр. Беларусі запаведнікаў і заказнікаў, у барацьбе з ваўкамі (за 1923—25 знішчана 5,9 тыс. ваўкоў). З 1929 наз.Бел. саюз прамысл.-паляўнічай кааперацыі і зверагадоўлі. Выдаваў час. «Паляўнічы Беларусі». З 1955 наз.Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ ІНДУСТРЫЯ́ЛЬНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1964 у г. Ліда. Рыхтуе тэхнолагаў і тэхнікаў-механікаў. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): тэхн. эксплуатацыя і рамонт аўтатрансп. сродкаў; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на аўтатранспарце; мікраэлектроніка; вытв-сць вырабаў і пакрыццяў з палімерных матэрыялаў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.